Беларусы перакананыя ў тым, што выбары адбудуцца. 21.by

Беларусы перакананыя ў тым, што выбары адбудуцца

17.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абсалютная большасць грамадзян — 83% — перакананыя, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца і пройдуць паспяхова. Такія вынікі даследавання патэнцыйнай электаральнай актыўнасці, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

40,5% рэспандэнтаў лічаць, што выбары пройдуць сумленна, галосна і адкрыта, а 42,5% — што магчымыя асобныя дробныя парушэнні, якія не паўплываюць на агульны вынік. На верагоднасць прызнання маючых адбыцца выбараў неадбыўшыміся з-за сур'ёзных парушэнняў на асобных участках указваюць 7% апытаных.

Пераважная большасць удзельнікаў апытання (82%) мяркуюць, што падчас прэзідэнцкай кампаніі не могуць адбыцца падзеі, аналагічныя "каляровым рэвалюцыям": так, 51% рэспандэнтаў перакананыя, што гэтага не дапусціць улада, яшчэ 31% не бачаць у нашым грамадстве сацыяльных перадумоў для падобнага кшталту здарэнняў. Дапускаюць развіццё падзей па негатыўным сцэнарыі 9% апытаных.

Вынікі праведзенага апытання выяўляюць адносіны грамадзян да магчымасці ўмяшання ў ход выбарчай кампаніі з боку зарубежных краін. Большасць апытаных (70,5%) лічаць такія дзеянні недапушчальнымі. Супрацьлеглага пункту гледжання прытрымліваюцца 8%, а 13,5% рэспандэнтаў ставяцца да гэтага абыякава.

У перыяд правядзення выбарчай кампаніі ў рэспубліцы працуюць назіральнікі, якія прадстаўляюць розныя дзяржавы, міжнародныя і іншыя арганізацыі. Грамадзяне дапускаюць магчымасць аказання ціску на вынікі выбараў у большай ступені з боку назіральнікаў ад беларускіх апазіцыйных партый і грамадскіх аб'яднанняў (41,5%). Ад іх у большай ступені грамадзяне чакаюць перадузятых адносін да выбараў (35%). Дапускаюць магчымасць неаб'ектыўнай ацэнкі выбарчай кампаніі з боку місіі назіральнікаў ад СНД, ПАСЕ, БДІПЧ у сярэднім 11% рэспандэнтаў.

У сістэме выбарчых органаў найбольшым даверам у насельніцтва карыстаецца Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: ёй давяраюць 72% грамадзян (не давяраюць — 16,5%). Давяраюць тэрытарыяльным і ўчастковым выбарчым камісіям (па 68%).

Згодна з атрыманымі звесткамі, удзельнікі апытання больш за ўсё давяраюць інфармацыі аб выніках галасавання, якую дае Цэнтральная выбарчая камісія (80%).

Інфармацыі аб выніках выбараў, якую паведамляюць міжнародныя назіральнікі ад СНД, БДІПЧ, ПАСЕ, самі кандыдаты ў Прэзідэнты, давяраюць у сярэднім па 7% апытаных.

Звесткі, агучаныя назіральнікамі ад беларускіх апазіцыйных партый і грамадскіх аб'яднанняў, маюць значэнне ў сярэднім для 2%. Нікому не давяраюць, па іх уласным прызнанні, 6% рэспандэнтаў.

Больш за палову тэлегледачоў не зразумелі кандыдатаў

58% беларусаў з часу паказу выступленняў прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду глядзелі Першы канал. Абсалютная большасць (93,5%) з іх ведалі пра выступленні кандыдатаў, а 85,6% — бачылі гэтыя выступленні. Такія вынікі апытання, праведзенага ІАЦ пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Амаль палова з тых, хто глядзеў выступленні кандыдатаў, атрымалі ўяўленні аб іх праграмах. Астатнія (57%) — так і не зразумелі, пра што вялі размову прэтэндэнты на вышэйшую дзяржаўную пасаду.

Дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, як вядома, не ўдзельнічаў у тэлевізійных зваротах. Большасць удзельнікаў апытання — 60% — ухваляюць такое рашэнне Прэзідэнта. 28% не змаглі даць ацэнку.

Ул. інф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абсалютная большасць грамадзян — 83% — перакананыя, што прэзідэнцкія выбары адбудуцца і пройдуць паспяхова. Такія вынікі даследавання патэнцыйнай электаральнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика