Уручаны пасведчанні стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 21.by

Уручаны пасведчанні стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

17.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на 2011 год. Іх удастоены 159 прадстаўнікоў 31 віду спорту. Пяць гадоў таму, калі праект толькі пачаў рэалізоўвацца, колькасць стыпендыятаў была меншай у паўтара раза.

Адкрыў цырымонію старшыня цэнтральнага савета рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" Дзмітрый Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што праграма выплаты стыпендый маладым перспектыўным спартсменам і трэнерам-выкладчыкам — адзін з самых значных і маштабных праектаў клуба. "За пяць гадоў стыпендыятамі клуба сталі больш за 500 спартсменаў, спартсменаў-паралімпійцаў і трэнераў-выкладчыкаў. Большасць з іх перамогамі на буйных сусветных форумах пацвердзілі свой высокі патэнцыял, яшчэ раз даказаўшы, што праект развіваецца ў правільным кірунку", — адзначыў кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Толькі ў 2010 годзе стыпендыяты прынялі ўдзел у больш чым 180 міжнародных спаборніцтвах рознага ўзроўню на 4-х кантынентах. Яны заваявалі 146 медалёў, у тым ліку 47 залатых, 43 сярэбраныя і 56 бронзавых. На чэмпіянатах свету і Еўропы, этапах Кубка свету і Еўропы стыпендыяты клуба заваявалі больш за 70 медалёў.

Сярод дасягненняў стыпендыятаў клуба былі даволі гучныя перамогі. У веславанні на байдарках і каноэ Алег Юрэня ў сёлетнім сезоне атрымаў перамогу на чэмпіянаце Еўропы і стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету. На моладзевым чэмпіянаце свету па акадэмічным веславанні золата заваявала Алена Крывашэенка, а чэмпіянат свету сярод юніёраў па спартыўнай акрабатыцы стаў пераможным для Яны Янусік і Святланы Міхневіч. Зноў заявілі пра свой патэнцыял беларускія лыжныя акрабаты Максім Гусцік і Марына Шчарбіна...

Больш за 30 стыпендыятаў значна палепшылі свае вынікі ў параўнанні з мінулым годам і будуць зноў задзейнічаны ў праекце Прэзідэнцкага клуба. "За пяць гадоў Прэзідэнцкі спартыўны клуб зрабіў для спорту вельмі шмат. З яго падтрымкай праводзіцца шэраг спаборніцтваў, — напрыклад такіх, як "Скураны мяч" і "Залатая шайба". А падтрымка юных спартсменаў — гэта ўклад у будучае нашай краіны", — адзначыў міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Алег Качан.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на 2011 год. Іх удастоены 159 прадстаўнікоў 31 віду...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика