Пазнаць свята. 21.by

Пазнаць свята

17.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская сталіца рыхтуецца да галоўных зімовых урачыстасцяў

Галоўнымі вестунамі свята ў Мінску стануць навагоднія ёлкі. Ёлкі незвычайныя — адна з іх, усталяваная каля "Мінск-Арэны", дасягае ў вышыню 18 (!) метраў, а на Кастрычніцкай плошчы пры ўпрыгожванні лясной прыгажуні скарысталі 250 буйнапамерных цацак...

Увогуле, акрамя вышэй згаданых, у Мінску ўсталявана яшчэ 8 цэнтральных ёлак: ля Палаца спорту, ля Дома ўрада, побач з Лядовым палацам, каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі, ля будынка Мінгарвыканкама, Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, у паркавай зоне ўздоўж вуліцы Любімава і на вуліцы Сухараўская (каля "Максімуса"). Гірлянды на галоўных ёлках Мінска, як запэўніў галоўны інжынер УП "Мінгарсвет" Алег ГЛУШАНКОЎ, будуць гарэць амаль месяц — з 15 снежня па 13 студзеня.

Святочная ілюмінацыя будзе ўключаная ў Мінску на Каляды (24-25 снежня і 6-7 студзеня), Новы год (31 снежня, 1-2 студзеня і 13 студзеня).

200 Снягурак вызывалі?

Традыцыйнае шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак у сталіцы пройдзе 25 снежня. Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіны РУДЗІКАВАЙ, у шэсці прыме ўдзел каля 400 казачных персанажаў. Распачнецца навагодні "парад" на Кастрычніцкай плошчы, фінішуе — ля Палаца спорту. Акурат там для гасцей і жыхароў сталіцы будзе арганізаваная калядная выстава-кірмаш.

У кожным раёне сталіцы будуць працаваць канцэртныя пляцоўкі, галоўнай жа стане адкрытая пляцоўка ля комплексу "Мінск-Арэна". У новы год эстафету галоўнай пляцоўкі пяройме адкрытая пляцоўка ля Нацыянальнай бібліятэкі. Тут пройдзе канцэрт з удзелам творчых калектываў краіны і артыстаў эстрады. Навагодні феерверк традыцыйна распачнецца над абе-ліскам "Мінск — горад-герой", стартуе відовішча ў 01:30.

Шопінг дапазна

Буйныя прадпрыемствы гандлю (гіпермаркеты, супермаркеты і ўніверсамы), пачынаючы з 15 снежня, працуюць да 23:00. ГЦ "Карона", САГА "Арвітфуд" і САГА "Лібрэтык" — да 2:00. Дзевяць прадуктовых магазінаў адчыненыя кругласутачна.

Астатнія прадуктовыя магазіны будуць закрывацца не раней за 22:00, а непрадуктовыя — не раней за 21:00. Абноўлены графік працы будзе дзейнічаць да 7 студзеня.

Зменіцца таксама і рэжым працы аб'ектаў грамадскага харчавання. З 15 снежня па 1 студзеня пры наяўнасці заказаў на правядзенне святочных мерапрыемстваў такія аб'екты будуць працаваць да шасці ранку без выхадных. Змены закрануць толькі тыя арганізацыі грамадскага харчавання, якія размешчаныя ў жылых будынках.

Ілья ЛАПАТО.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская сталіца рыхтуецца да галоўных зімовых урачыстасцяў Галоўнымі вестунамі свята ў Мінску стануць навагоднія ёлкі. Ёлкі незвычайныя — адна з іх,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика