На кожнага супрацоўніка Кіраўніцтва спраў прэзідэнта выдзяляецца па $2 мільёны?
17.12.2010 15:42
—
Новости Общества
|
На сустрэчы з журналістамі ў Міры, што адбылася 16 снежня, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў намер кандыдатаў у выпадку прыходу да ўлады скараціць Кіраўніцтва спраў прэзідэнта і расфарміраваць прэзідэнцкія фонды: «Некаторыя кажуць: мы павысім пенсіі, «зробім, як у Еўропе». За кошт чаго? За кошт скарачэння Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Але народ жа ведае, што ў гэтым кіраўніцтве 70 чалавек працуюць.Ну не будзе гэтых 70 чалавек, наколькі вы людзям павысіце пенсіі?!" «Наша Ніва» падняла звесткі, колькі мільярдаў бюджэтных грошай было выдзялялася на дзейнасць Кіраўніцтва справаў прэзідэнта за пяць апошніх гадоў:2011 — 405 мільярдаў ($128 мільёнаў) 2010 — 245 мільярдаў ($82 мільёна) 2009 — 284 мільярдаў ($100 мільёнаў) 2008 — 178 мільярдаў ($81 мільён) 2007 — 133 мільярдаў ($61 мільён) На наступны год выдаткоўваецца $128 мільёнаў! Усё гэта лічбы з афіцыйнага бюджэту, які зацвярджаецца палатай прадстаўнікоў. Калі ў Кіраўніцтва справаў прэзідэнта працуе 70 чалавек, то на кожнага атрымліваецца амаль па 2 мільёны.Падзяліцца навіной:
Віталь Несцераў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лукашэнка: «Народ ведае, што ў Кіраўніцтве [спраў] 70 чалавек працуюць». Афіцыйны бюджэт Кіраўніцтва на 2011: 405 мільярдаў ($128 мільёнаў).
|
|