Шматдзетная маці з Магілёва Натальля Шкадун спыніла галадоўку. 21.by

Шматдзетная маці з Магілёва Натальля Шкадун спыніла галадоўку

18.12.2010 15:05 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Доўжылася яна сем сутак. Жанчына дамагалася ад улады паляпшэння жыллёвых умоваў для сваёй сям’і. Цяпер у трохпакаёвай кватэры памерам 63 квадратныя мэтры жыве дзевяць чалавек. Яна патрабуе выдзеліць ёй дзве кватэры плошчай 120 квадратных мэтраў.

Натальлі Шкадун гарвыканкам прапанаваў варыянты вырашэння жыллёвай праблемы. Яна выбрала найбольш прыдатныя для сям’і.

«Тых кватэраў я яшчэ ня бачыла. Увосень мне прапаноўвалі іх, аднак тады я не змагла патрапіць у дом, бо не было да яго як прайсці. Здаюць гэты дом у канцы першага квартала 2011 году. Я ж вырашыла спыніць галадоўку, бо зразумела, што з дзяржаўнай сыстэмай змагацца бессэнсоўна. Кожны чыноўнік бароніць другога чыноўніка. Буду выходзіць з галадоўкі. Заўтра пайду назіральніцай на выбарчы ўчастак. Для гэтага патрэбныя сілы».

Галадоўку Натальля Шкадун распачала 9 снежня. Палепшыць жыльлёвыя ўмовы яна намагаецца адзінаццаць гадоў.

Натальля Шкадун мае ордэн Маці й пасведчанне шматдзетнай сям’і. У яе пяцёра дзяцей, чацвёра з іх — непаўналетнія.

Падзяліцца навіной: 
Радыё "Свабода"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўжылася яна сем сутак. Жанчына дамагалася ад улады паляпшэння жыллёвых умоваў для сваёй сям’і. Цяпер у трохпакаёвай кватэры памерам 63 квадратныя мэтры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика