Прадстаўнікі дэмсіл патрабуюць пакараць тых, хто ўжыў рэпрэсіі
21.12.2010 14:33
—
Новости Общества
|
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі заяўляюць аб салідарнасці з арыштаванымі ўдзельнікамі акцыі 19 снежня і патрабуюць прыцягнуць да адказнасці асоб, якія дапусцілі рэпрэсіі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Заява падпісана 21 снежня ў Мінску пасля сумеснай Заяву таксама мае намер падпісаць лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, які не змог прысутнічаць па стане здароўя, паведаміў журналістам Віктар Івашкевіч. У заяве падкрэсліваецца: мірны пратэст грамадзян супраць «грубых фальсіфікацый вынікаў выбараў прэзідэнта» з`яўляецца іх неад`емным правам, а «неадэкватнае выкарыстанне ўладамі грубай сілы супраць мірных дэманстрантаў — злачынствам». «Ніякія правакацыі ў выглядзе разбітых дзвярэй не могуць апраўдаць жорсткае збіванне і арышты тысяч людзей», — упэўнены падпісанты. Яны выказваюць салідарнасць з арыштаванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Алесем Міхалевічам, Уладзімірам Някляевым, Віталем Рымашэўскім, Андрэем Саннікавым, Мікалаем Статкевічам і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення, а таксама вызвалення ўсіх удзельнікаў мірнай акцыі. «Мы настойваем на справядлівым і аб`ектыўным расследаванні ўсіх акалічнасцяў, устанаўленні і прыцягненні да адказнасці асоб, якія спланавалі і ажыццявілі шырокамаштабныя рэпрэсіі 19 снежня, і патрабуем пакарання службовых асоб, якія дапусцілі несувымернае прымяненне сілы ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь», — падкрэсліваюць прадстаўнікі дэмакратычных сіл. У гэты час У дачыненні да арганізатараў несанкцыянаванай акцыі распачата справа на падставе артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Палітыкам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі заяўляюць аб салідарнасці з арыштаванымі ўдзельнікамі акцыі 19 снежня і патрабуюць прыцягнуць да адказнасці асоб,... |
|