Ісландскі ПЭН-цэнтр заступіўся за Някляева. 21.by

Ісландскі ПЭН-цэнтр заступіўся за Някляева

21.12.2010 17:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На адрас Беларускага ПЭН-Цэнтра прыйшоў з ісландскага ПЭН-Цэнтра са словамі падтрымкі. Ісландскія пісьменнікі таксама выказваюць пратэст з прычыны зняволення кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева

«Ад імя чальцоў ісландскага ПЭН-Цэнтра мы выказваем вам поўную падтрымку ў адстойванні вамі свабоды слова і іншых правоў чалавека ў вашай краіне.

Мы разам з вамі асуджаем арышт і жорсткае збіццё нашага калегі, паэта Уладзіміра Някляева і іншых праваабаронцаў і журналістаў. Мы занепакоеныя жорсткім абыходжаннем са спадаром Някляевым і тым, што ён утрымліваецца пад вартай.

Мы лічым найважнейшай неабходнасцю тое, каб сп. Някляеву была забяспечаная належная медыцынская дапамога, і ўжо адправілі ліст прэзідэнту Беларусіз заклікам неадкладна вызваліць сп. Някляева і правесці поўнае і аб’ектыўнае расследаванне па гэтай справе.

З павагай,
Сьён, старшыня Ісландскага ПЭН-Цэнтра
Хальдур Гудмундсан, намеснік старшыні
Эйнар Карасан, сакратар
Сігурб’ёрг Фрастардотыр
Гудмундур Андры Торсан
Лінда Вільх’яльмсдотыр
Сігурдур Пальсан

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адрас Беларускага ПЭН-Цэнтра прыйшоў з ісландскага ПЭН-Цэнтра са словамі падтрымкі. Ісландскія пісьменнікі таксама выказваюць пратэст з прычыны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика