22-гадовай дзяўчыне, якой 19 снежня перабілі нагу, зроблена аперацыя. 21.by

22-гадовай дзяўчыне, якой 19 снежня перабілі нагу, зроблена аперацыя

22.12.2010 12:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У часе разгону дэманстрацыі 19 снежня была моцна паранена 22-гадовая Мая Абрамчык. Як стала вядома «Нашай Ніве», 21 снежня ў 6-й клінічнай бальніцы Мінска ёй была зроблена аперацыя.

Фота аналагічнага эпізода ў іншым пункце плошчы Незалежнасці. Здымак Алеся Пілецкага.

У яе цяжкі пералом. Косткі голені перабітыя настолькі, што нага дэфармавалася. Дактары адзначаюць, што аперацыя прайшла паспяхова. Аднак не гарантуюць, што нага адновяцца цалкам.

Са словаў Маі Абрамчык, — студэнткі 4-га курса гістфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — прыкладна а 23.30 яна з сябрамі выйшла з метро «Плошча Леніна» ў кірунку плошчы Незалежнасці. У гэты час там працягвалася зачыстка дэманстрантаў. Яны знаходзіліся каля метро, на тратуары. На Абрамчык з трыма сябрамі-хлопцамі напала група амапаўцаў у форме. Пачалі біць дубінкамі і нагамі. Абрамчык упала, але яе працягвалі збіваць, нягледзячы на яе крыкі аб паратунку. Збівалі і яе сяброў.

Калі збіццё спынілася, ім загадалі ісці ў аўтазак. Але Мая самастойна ісці не магла і яе на руках панёс адзін з хлапцоў.

У аўтазаку дзяўчыну правазілі тры гадзіны і толькі настойлівыя патрабаванні ўсіх затрыманых паказаць пацярпелую лекарам прымусілі амапаўцаў перавезці яе ў шпіталь.

Маю даставілі ў шостую клінічную бальніцу, што на вуліцы Уральскай. Са словаў Маі, дактары жахнуліся — костка голені была раздробленая. Дзяўчыну накіравалі на аперацыю.

Студэнтка ляжыць у 1-м траўматалагічным аддзяленні, палаце №6.

* * *

«Наша Ніва» будзе інфармаваць пра далейшае развіццё падзей. Просім паведамляць пра ўсе важныя здарэнні і факты праз nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай, Алесь Пілецкі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая Абрамчык упала, але яе працягвалі збіваць дубінкамі і нагамі, нягледзячы на крыкі аб паратунку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика