Міліцыя абяцае затрымаць усіх. 21.by

Міліцыя абяцае затрымаць усіх

22.12.2010 14:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў абяцае затрымаць усіх арганізатараў і ўдзельнікаў масавых беспарадкаў у Мінску.

Пра гэта ён заявіў журналістам 22 снежня ў cавеце рэспублікі. Паводле слоў Куляшова, усе, «хто ўцёк з плошчы, будуць устаноўлены, затрыманы, і ім выставяць абвінавачанне».

«Ніводзін не пазбегне пакарання. Для гэтага ў мяне ёсць усе магчымасці», — сказаў міністр.

Кіраўнік МУС не адказаў на пытанне, колькі на гэты момант фігурантаў па справе аб масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Паводле яго слоў, гэта ўсё трэба будзе высветліць следству. Раней праваабаронцы паведамілі пра 17 фігурантаў, сярод якіх шэсць кандыдатаў у прэзідэнты (Рыгор Кастусёў, Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч).

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
удзельнікаў масавых беспарадкаў у Мінску
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика