Лявон Вольскі запрашае далучыцца да акцыі «Святочная паштоўка ў няволю». 21.by

Лявон Вольскі запрашае далучыцца да акцыі «Святочная паштоўка ў няволю»

23.12.2010 10:21 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знакаміты рок-музыка Лявон Вольскі звяртаецца да ўсіх вядомых і аўтарытэтных людзей — беларускіх і замежных — музыкаў, літаратараў, мастакоў, спартоўцаў з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з Калядамі і Новым годам:

«Вы — вядомыя людзі. Дык давайце ж разам створым сапраўдны Калядны цуд — асветлім змрочныя вязніцы!».

Зварот Лявона Вольскага:

Шаноўныя сябры!

Мы прапануем Вам паўдзельнічаць у гуманітарнай акцыі. У Беларусі напярэдадні Калядаў і Новага году шмат людзей апынуліся ў месцах пазбаўлення волі. Яны былі арыштаваныя за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску. Ім наканавана правесці Каляды і Новы год за кратамі. Гэта нявесела. Таму давайце крышачку расквецім іхнія шэрыя будні. Давайце напішам ім Калядныя паштоўкі! Канкрэтным людзям, у кожнага з якіх ёсць імя і прозвішча, праца, вучоба, каханне і ўлюбёная справа. Выберыце, калі ласка, сабе асобу, якой Вы напішаце Калядную паштоўку. І пачынайце. Толькі не трэба надрыву, пафасу і слёз. Арыштаваным і без гэтага нялёгка. Давайце павіншуем нашых вязняў светла, радасна і з верай у лепшае. Вы — вядомыя людзі. Дык давайце ж разам створым сапраўдны Калядны цуд — асветлім змрочныя вязніцы!

На сённяшні дзень вядома, што арыштаваныя знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску і Ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіна. Адрасы, па якіх можна накіроўваць паштоўкі:

    220089
    Мінск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36
    Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў
    Імя і прозвішча адрасата

    222160
    Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 1
    Жодзінскі РУУС
    Імя і прозвішча адрасата

Падзяліцца навіной: 
spring96.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знакаміты рок-музыка Лявон Вольскі звяртаецца да ўсіх вядомых і аўтарытэтных людзей — беларускіх і замежных — музыкаў, літаратараў, мастакоў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика