Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 студзеня 2011 года павялічваецца да Br460 тыс.
24.12.2010
—
Новости Общества
|
Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 снежня 2011 года ўстанаўліваецца ў памеры Br460 тыс. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Беларусі ад 20 снежня 2010 года № 1844, паведамілі БЕЛТА ў Апараце Саўміна. Таксама гэтай пастановай устаноўлена пагадзінная мінімальная заработная плата ў памеры Br2710. Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2002 года "Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы". Нагадаем, што мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 лістапада 2010 года складала Br400 тыс., пагадзінная мінімальная заработная плата — Br2360. Павелічэнне МЗП садзейнічае ўзмацненню сацыяльнай абароненасці нізкааплатных катэгорый работнікаў усіх арганізацый галін эканомікі незалежна ад формы ўласнасці. МЗП з'яўляецца дзяржаўным мінімальным сацыяльным стандартам у галіне аплаты працы, які забяспечвае сацыяльную абарону работнікаў у сферы працоўных адносін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 снежня 2011 года ўстанаўліваецца ў памеры Br460 тыс. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Беларусі... |
|