Працаўнікі — галоўнае багацце
24.12.2010
—
Новости Общества
|
Па добрых старых савецкіх фільмах мы ведаем, што абрэвіятура МТС калісьці абазначала скарочаную назву машынна-трактарнай станцыі. Сучаснікі герояў чорна-белага кіно, безумоўна, маглі толькі марыць аб тым, што настане час, калі многае ў сельскай гаспадарцы будзе механізавана, разумныя электронныя начынкі тых жа машын і трактароў дазволяць значна аблегчыць цяжкую працу вяскоўцаў. І, напэўна, толькі аматары чытаць фантастыку таго часу маглі фантазіраваць аб тым, што прама з поля ў далёкім будучым можна будзе патэлефанаваць у любы куточак свету. На жаль, і ў ХХІ стагоддзі не паўсюды паважаныя вяскоўцы атрымалі тое, што даўно па праве заслужылі. Але на Віцебшчыне ў апошні час так многа з вялікімі энтузіязмам і тэмпамі робіцца, каб працаўнікі сельскай гаспадаркі працавалі плённа, каб сельскагаспадарчая галіна ў Прыдзвінскім краі актыўна развівалася. Менавіта ў сельскагаспадарчых майстэрнях распачалося чарговае выязное пасяджэнне Віцебскага аблвыканкама: у механізаваным двары сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Іванскі" Чашніцкага раёна. Губернатар Аляксандр Косінец паведаміў прысутным адказным асобам пра сённяшні стан спраў у сельскай гаспадарцы ўсёй вобласці і бліжэйшых перспектывах развіцця. Нават цяпер, калі лічыць без аказання дзяржаўнай дапамогі, рэнтабельнасць сельскай гаспадаркі — 0,3 працэнта. І ўжо да 2015 запланавана ў памеры 5,6 працэнта. Безумоўна, галоўны поспех у выкананні таго, што закладзена ў паперах, за "радавымі сяла" — простымі людзьмі. Кіраўніцтва аблвыканкама патрабуе клапаціцца не толькі аб тым, каб лічбы паказчыкаў розных у справаздачах былі прыгожымі. "Працавітыя людзі — галоўнае багацце" — гэта ўжо не дэвіз савецкіх часоў, а рэаліі сённяшняга дня. Працаўнікоў трэба берагчы. Таму і патрэбна стварыць на тых жа рамонтных майстэрнях умовы, як на перадавых заводах, — паставіў канкрэтную задачу губернатар. І не зацягваючы на гады, як часта было ў нас раней. Трэба капітальна адрамантаваць усе механізаваныя двары, дзе гэта патрабуецца. Адпаведная задача будзе выканана ў рамках спецыялізаваная абласной аграрнай праграмы. У механізаваных майстэрнях павінна быць цёпла і ўтульна, неабходна аднаўляць сістэмы ацяплення і вентыляцыі, а таксама зрабіць добрае асвятленне. Трэба забяспечыць людзей усім неабходным, у тым ліку спецыяльным інструментам і адзеннем, каб, у сваю чаргу, патрабаваць якасную работу ад людзей. — І трэба забяспечыць вяскоўцаў, якія старанна працуюць, пуцёўкамі ў санаторыі і на курорты, — патрабаваў губернатар. — Мы дапаможам у гэтым, каб людзі маглі адпачыць. Яны ж працуюць на знос. І тыя ж механізатары летам у поце твару працуюць, ніяк у водпуск не пойдзеш, у адрозненне ад гарадскіх жыхароў... "Іванскі" — гаспадарка адна з лепшых у раёне. Кіраўнік узначальвае яе больш за дваццаць гадоў. Безумоўна, галоўны паказчык — сярэдні заробак, які яшчэ ў кастрычніку быў больш за 1 мільён 200 тысяч рублёў. Стараюцца браць на работу сямейных, каб і муж, і жонка адначасова працавалі. Магчыма, да гаспадаркі далучаць суседнюю. У кааператыве пабудавалі новую ферму. Дарэчы, ва ўсёй вобласці ў бліжэйшыя пяць гадоў з'явяцца больш за сто фермаў. Сёлета была пабудавана 21 ферма на 14, 5 тысячы галоў. А ўсяго на сёння ў вобласці больш за 860 фермаў. І на многіх з іх патрабуецца правядзенне капітальных і цякучых рамонтаў. Адзіны праект новых фермаў, "прывязка" іх будаўніцтва да ўжо існуючых, а таксама мясцовыя будаўнічыя матэрыялы дазволяць зэканоміць сродкі. У Чашніцкім раёне, як і ў іншых раёнах Віцебскай вобласці, актыўна рэалізуюць спецыяльную праграму "Чыстыя палі". Гэта дазволіць павялічыць у разы так званыя "контуры" палёў. У выніку можна будзе зэканоміць шмат паліва, мінеральных угнаенняў, насення. А кустоўе і дрэвы, якія растуць на палях, пераўтвараць у шчапу. Апошняе — добрая замена на кацельных газу. У Чашніцкім раёне ўсяго за 1,5 года "контуры" павялічылі ў тры-чатыры разы, за што старшыню райвыканкама прадставяць да дзяржаўнай узнагароды. Кіраўнікі вобласці далі каманду чыноўнікам вучыцца ў вядзенні спраў на вопыце заходніх краін. І ў выкарыстанні мясцовых відаў паліва таксама: у Фінляндыі спецыяльна для гэтага вырошчваюць лазу. Гэты артыкул — апошняя публікацыя ў бягучым годзе ў нашай пастаяннай рубрыцы "МТС — аграрным гарадкам", якая вось ужо не першы год выходзіць пры падтрымцы кампаніі МТС — вядучага аператара па аказанні мабільных паслуг у нашай краіне. Дзякуючы гэтай кампаніі падчас шматлікіх паездак у глыбінку аўтар заўсёды заставаўся на сувязі. Надзейнасць МТС і даступнасць кошту паслуг правераны часам. Хочацца шчыра павіншаваць усіх чытачоў, асабліва працаўнікоў сельскай гаспадаркі, з каляднымі і навагоднім святамі! І няхай званкі на вашы мабільныя тэлефоны будуць толькі прыемнымі. Да новых мабільных сустрэч у новым, 2011-м, годзе! Аляксандр ПУКШАНСКІ, Чашніцкі раён. Чашніцкі раён.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па добрых старых савецкіх фільмах мы ведаем, што абрэвіятура МТС калісьці абазначала скарочаную назву машынна-трактарнай станцыі. Сучаснікі герояў чорна-белага... |
|