Святыня хаты — абраз. 21.by

Святыня хаты — абраз

24.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выявы Ісуса Хрыста, Дзевы Марыі, хрысціянскіх святых, адлюстраванні біблейскіх падзей, нанесеныя на дошку або выразаныя на ёй, з прыняццем хрысціянства сталі неад'емным атрыбутам сялянскага жытла. Абраз заняў галоўнае месца на покуці, ператварыўшы яго ў мікрамадэль царкоўнага алтара. Ікона стала знакам яднання сям'і з Богам.

Лічылася, што абраз здольны асвячаць сваёй прысутнасцю прастору хаты. Таму падчас улазін яго ўносілі ў хату ў ліку іншых сакральных прадметаў першым.

 Да абразоў заўсёды ставіліся паважліва. Нярэдка ў сям'і з пакалення ў пакаленне перадаваўся сямейны ці радавы абраз. Яго лічылі заступнікам хаты. У народзе казалі, што душы памерлых бацькоў "знаходзяцца" за бажніцай. Так з'явіўся звычай у дні памінання продкаў ставіць на покуць першы блін, радзей — акраец толькі што выпечанага хлеба, лыжку куцці.

 Лічылася, што з моманту смерці і да пахавання душа памерлага "сядзіць у хаце за абразамі". Таму абразы ніколі не ставілі ўшчыльную адзін да аднаго ці да сцяны, "каб душам бацькоў было дзе пасядзець".

 У хаце нярэдка знаходзіліся абразы святых заступнікаў рамёстваў ці жывёлагадоўлі. Так, пчаляры ставілі на вуллі выявы святых Зосімы і Савація. У хляве нярэдка можна было сустрэць выяву з малюнкам святога Уласія. На стайню прыносілі выявы святога Мікалая ці святых Флора і Лаўра.

 Вялікай пашанай у народзе карысталіся "яўленыя" абразы. Цудоўным лічыўся абраз, знойдзены на дрэве, ля крыніцы, на гары. Ікона, якая прыплыла па вадзе, заўсёды станавілася знакавай у гэтай мясцовасці. З'яўленне абраза заўсёды суправаджалася пабудовай у гэтым месцы храма або капліцы. Нярэдка на месцы з'яўлення абраза пачынала біць крыніца (або там капалі студню). Вада ў такой крыніцы лічылася гаючай.

 Калі абраз па нейкіх прычынах выносілі з храма, то часцей за ўсё гэта з'яўлялася прадвеснікам яго разбурэння і спусташэння абшчыны. Калі хатні абраз па якіх-небудзь прычынах назаўжды выносілі з хаты, гэта прадвяшчала выміранне ўсяго роду.

 У дачыненні да абраза здзяйснялі спецыяльныя рытуальныя дзеянні, напоўненыя высокай ступенню сакральнасці. Перад ім запальвалі свечкі, чыталі малітвы, прамаўлялі клятвы. Хатняй іконай бласлаўлялі маладых у вясельную дарогу, невялікі абразок клалі ў труну разам з памерлым.

 Ваду, якой абмывалі абраз перад святамі, вылівалі пад покуць.

 Каля іконы забаранялася сварыцца, гаварыць брыдкія словы.

 Абраз ніколі не змяшчалі ў "нячыстых" месцах: у лазні, на гарышчы.

 Струхлелыя абразы забаранялася спальваць ці проста выкідваць. Такія абразы закопвалі на могілках ці пускалі па вадзе.

 Крадзеж, спальванне, апаганьванне абраза караліся невылечнымі хваробамі.

 Падзенне абраза са сцяны, з'яўленне на ім расколіны прадказвалі смерць аднаго з дамачадцаў. Калі абраз раптам зваліўся, трэба было тройчы перахрысціцца і сказаць: "Божа, адвядзі бяду".

 Плюнуць на абраз — страшны грэх, за які будзе "разлічвацца" не адно пакаленне.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выявы Ісуса Хрыста, Дзевы Марыі, хрысціянскіх святых, адлюстраванні біблейскіх падзей, нанесеныя на дошку або выразаныя на ёй, з прыняццем хрысціянства сталі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика