Ой, зіма
24.12.2010
—
Новости Общества
|
"Бяседа" — ансамбль народнай музыкі Белтэлерадыёкампаніі — лірычнай і абрадавай, бяседнай і вітальна-віншавальнай песняй звонкагалоса выяўляе характар роднага краю на памежжы тысячагоддзяў. Таленавіты калектыў увесь час у пошуку, нястомна ўзнаўляе песенныя скарбы беларусаў. Ён разнастайна перадае іх магутны стваральны дух, які ўвасоблены ў спеўным слове, меладычным гуку. Дасканалае выканальніцкае майстэрства артыстаў "Бяседы" спрыяе пашырэнню лепшых вакальных і музычных твораў народнага мастацтва, далучэнню моладзі да іх. Многія фальклорныя песні — "Што-та за хлопец", "А ў лузе каліна", "Ой, я жыта ды не сеяла", "Ой, ляцелі гусі з броду", "Ой, хацела мяне маці" і шмат іншых — набылі адметную інтанацыйна-выразную, эмацыйна-акрэсленую афарбоўку і прывабнасць. І вось ужо 20 гадоў "Бяседа" творча развівае спеўнае мастацтва роднай зямлі, годна дэманструе яго на канцэртах і фестывалях Еўропы і Азіі. Песня "Ой, зіма" гучыць мажорна, па-бяседнаму запамінальна (у выкананні ансамбля замест апошняй страфы паўтараецца першая, што ў пераважнай большасці робіцца пры спяванні фальклорных твораў). Як зіма выпрабоўвае люд, гартуе яго дух і волю, так і адносіны сталеюць у выпрабаваннях, набіраюцца моцы, трываласці і веры. Ой, зіма Беларуская народная песня — Ой, зіма, зіма, ты марозная, Нашто ж ты каня, эй, замарозіла?* Каня белага, сівагрывага, Хлопца й малайца, эй, чарнабрывага. А ў таго хлопца кучары ўюцца, За яго кудры, эй, дзяўчаты б'юцца. — Вы ж не біцеся, не сварыцеся, За мае кудры, эй, памірыцеся. А мае кудры ўюцца не для вас, Ёсць ў мяне дзяўчына — лепшая ад вас. Яна мяне ў бой выправажала, Яна мае кудры пазавівала. Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН. Рэдакцыя газеты "Звязда" і яе чытачы шчыра віншуюць ансамбль народнай музыкі "Свята" з юбілеем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Бяседа" — ансамбль народнай музыкі Белтэлерадыёкампаніі — лірычнай і абрадавай, бяседнай і вітальна-віншавальнай песняй звонкагалоса выяўляе характар... |
|