Рымашэўскаму і Севярынцу ўдалося перадаць прадукты і цёплыя рэчы
24.12.2010 14:49
—
Новости Общества
|
Кандыдату ў прэзідэнты Віталю Рымашэўскаму і кіраўніку яго выбарчага штаба Паўлу Севярынцу, якія знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ, 24 снежня ўдалося перадаць прадукты і цёплыя рэчы. Пра гэта БелаПАН паведаміў адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі. Паводле яго слоў, перадаць прадукты і цёплыя рэчы ўдалося толькі з чацвёртай спробы. «Мы спрабавалі гэта зрабіць з аўторка, 21 снежня, аднак у гэты дзень быў непрыёмны дзень. У сераду нам адмовілі, заявіўшы, што яны пакуль не знаходзяцца ў статусе падазроных і перадачы ім не належыць перадаваць. У чацверг — зноў непрыёмны дзень. І толькі сёння нам гэта ўдалося», — зазначыў Садоўскі. Паводле слоў Садоўскага, для Рымашэўскага і Севярынца ўзялі «самы мінімум»: прадукты, ваду, сокі, цёплыя рэчы, кнігі (у тым ліку Біблію). Пры гэтым, зазначыў Садоўскі, з Віталем Рымашэўскім і Паўлам Севярынцам дагэтуль не могуць сустрэцца іх адвакаты,нягледзячы на тое, што рэгулярна патрабуюць сустрэчы з імі. «Як нам сказалі адвакаты, следства, хутчэй за ўсё, будзе абмяжоўваць сустрэчы да заканчэння 10 дзён з часу іх затрымання — тэрміну прад’яўлення абвінавачання. Гэта іх меркаванне», — паведаміў Садоўскі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдату ў прэзідэнты Віталю Рымашэўскаму і кіраўніку яго выбарчага штаба Паўлу Севярынцу, якія знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ, 24 снежня ўдалося перадаць... |
|