Ператрус на кватэры юрыста царквы «Новае жыццё»
24.12.2010 16:51
—
Новости Общества
|
24 снежня падчас ператрусу з кватэры юрыста мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё» Сяргея Луканіна забралі ноўтбукі і носьбіты электроннай інфармацыі. Луканін паведаміў 24 снежня, што тры супрацоўнікі упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці пачалі вобыск у 12.40. Юрыст спыніў размову па тэлефоне, атрымаўшы ад іх заўвагі, а пасля 14.20 перастаў адказваць па сваім мабільным тэлефоне. Пастанова на правядзенне вобыску санкцыянавана намеснікам пракурора Мінска Мікалаем Куліком і падпісана старшым следчым упраўлення КДБ Дарашэвічам. Пасля вобыску Луканіну было прапанавана праехаць з супрацоўнікамі КДБ, каб даць адказы на пытанні ў якасці сведкі па крымінальнай справе, распачатаф па факце падзей у Мінску 19 снежня (арт. 293 КК — масавыя беспарадкі). Падзяліцца навіной:
Марат Гаравы, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 снежня падчас ператрусу з кватэры юрыста мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё» Сяргея Луканіна забралі ноўтбукі і носьбіты электроннай... |
|