Закупачныя цэны на малако, свiней i буйную рагатую жывёлу павысяцца ў Беларусi на 10 працэнтаў. 21.by

Закупачныя цэны на малако, свiней i буйную рагатую жывёлу павысяцца ў Беларусi на 10 працэнтаў

29.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi на 10 працэнтаў павысяцца закупачныя цэны на малако, буйную рагатую жывёлу i свiней, што рэалiзуюцца для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, каментуючы пастанову Саўмiна № 1893 ад 24 снежня 2010 года.

"Павышэннем закупачных цэн на прадукцыю жывёлагадоўлi часткова кампенсуюцца дадатковыя затраты сельскагаспадарчых арганiзацый, выклiканыя ростам цэн на матэрыяльныя рэсурсы (мiнеральныя ўгнаеннi, нафтапрадукты, энергарэсурсы, бялковую сыравiну i iншыя), што выкарыстоўваюцца для вытворчасцi сельгаспрадукцыi", — падкрэслiлi ў Мiнсельгасхарчы. У адпаведнасцi з пастановай, цана за тону малака базiсных тлустасцi i бялку без ПДВ складзе ад Br965 тыс. да Br1  млн  210  тыс. у залежнасцi ад гатунку. Цана на свiней для забою будзе вар'iравацца ў залежнасцi ад катэгорыi ад Br2 млн 775 тыс. да Br5  млн 887 тыс. за тону жывой вагi без ПДВ, а на свiнiну за тону забойнай вагi — ад Br4 млн 727 тыс. да Br11 млн 680 тыс. Цана ж на буйную рагатую жывёлу для забою складзе без ПДВ ад Br1млн 500 тыс. да Br17  млн 990 тыс. за тону жывой вагi, за тону забойнай вагi — ад Br3  млн  872 тыс. да Br33 млн 541 тыс.

Пастанова ўступiць у сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi на 10 працэнтаў павысяцца закупачныя цэны на малако, буйную рагатую жывёлу i свiней, што рэалiзуюцца для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб. Аб гэтым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика