"Славянка" ў золаце і срэбры. 21.by

"Славянка" ў золаце і срэбры

29.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальны банк Беларусі напрыканцы гэтага года ўводзіць у абарачэнне яшчэ некалькі памятных манет, паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Міхаіл Журавовіч.

У абарачэнні з'явяцца залатая і сярэбраная манеты "Славянка": залатая — наміналам 50 рублёў, пробай сплаву 999, масай 7,78 грама, сярэбраная — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 999, масай 31,10 грама. Адчаканеныя яны на ЗАТ "Літоўскі манетны двор" якасцю "пруф". Тыраж залатой манеты — да 2500 штук, срэбнай — да 7000 штук. Таксама адчаканеныя на гэтым манетным двары памятныя манеты "Кавальства" серыі "Народныя промыслы і рамёствы беларусаў". Сярэбраная мае намінал 20 рублёў, пробу сплаву 925, масу 33,62 грама, медна-нікелевая — намінал 1 рубель. Тыраж сярэбранай манеты — 3000 штук, медна-нікелевай — 3500 штук. Акрамя таго, уводзяцца ў абарачэнне памятныя манеты "Стрэчанне. Звычаі і абрады народаў краін ЕўрАзЭС": сярэбраная — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925 з пакрыццём золатам 999-й пробы, масай 33,63 грама, медна-нікелевую — наміналам 1 рубель. На сярэбранай манеце рэльефная выява птушкі, якая ляціць над заснежанымі палямі, пазалочана.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Беларусі напрыканцы гэтага года ўводзіць у абарачэнне яшчэ некалькі памятных манет, паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика