Работнікі камерцыйных арганізацый будуць атрымліваць дзіцячыя дапамогі па новых правілах. 21.by

Работнікі камерцыйных арганізацый будуць атрымліваць дзіцячыя дапамогі па новых правілах

29.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 студзеня змяняецца парадак прызначэння дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гаворка аб дапамогах сем'ям у сувязі з нараджэннем дзіцяці, жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, дапамогах на дзяцей ва ўзросце да і пасля 3 гадоў, што прызначаюцца асобам, якія працуюць у камерцыйных арганізацыях з колькасцю персаналу за год згодна са спісам у сярэднім да 15 чалавек уключна, у індывідуальных прадпрымальнікаў і прыватных натарыусаў. Пры гэтым, як заўважыла намеснік кіраўніка Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Наталля Шаўлоўская, змяненне парадку прызначэння і выплат дапамог закранае толькі камерцыйныя арганізацыі і ў тым ліку фермерскія гаспадаркі, аднак не распаўсюджваецца на спажывецкія кааператывы, таварыствы ўласнікаў, грамадскія аб'яднанні і іншыя некамерцыйныя структуры.

Як адзначыла Наталля Шаўлоўская, прызначэнне ўсіх узгаданых відаў дзіцячых дапамог асобам, якія працуюць у невялікіх камерцыйных арганізацыях, будзе рабіцца камісіямі па прызначэнні дапамог пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, а выплата — органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства ці, інакш кажучы, па месцы рэгістрацыі грамадзян. Пры гэтым дапамогі, прызначаныя па месцы працы асобам, якія заняты ў камерцыйных арганізацыях, індывідуальных прадпрымальнікаў і прыватных натарыусаў, павінны выплачвацца работадаўцамі за кошт налічаных абавязковых страхавых узносаў па снежань 2010 года ўключна.

Выплата дапамог па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў, што былі прызначаны да 31 снежня па месцы працы, з 1 студзеня будзе працягнута ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Для гэтага, заўважыла Наталля Шаўлоўская, камерцыйныя арганізацыі павінны перадаць арыгіналы дакументаў на атрымальнікаў, даведкі ад памеры прызначаных дапамог і аб перыядзе іх выплат у тыя ж органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне да 1 лютага. Копіі ж дакументаў застаюцца ў работадаўцаў. Як, дарэчы, павінны заставацца ў работадаўца і дакументы, на падставе якіх да 31 снежня 2010 года былі прызначаны дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных установах аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці і дакументы аб дапамогах на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады.

— Камерцыйным арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам, прыватным натарыусам пажадана праінфармаваць сваіх супрацоўнікаў аб новым парадку выплаты дзіцячых дапамог, — адзначыла Наталля Шаўлоўская. — Адначасова трэба мець на ўвазе, што ў адносінах да дапамог па цяжарнасці і родах, па часовай непрацаздольнасці, а таксама ў адносінах да аплаты аднаго свабоднага ад працы дня ў месяц маці, бацьку, апекуну ці папячыцелю, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, ніякіх змен няма: выплаты работадаўцаў па-ранейшаму будуць уваходзіць у лік абавязковых страхавых узносаў. Пры гэтым калі ў тых жа работадаўцаў узнікнуць якія-небудзь пытанні, яны могуць звярнуцца па тлумачэнні ў органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ці ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня змяняецца парадак прызначэння дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гаворка аб дапамогах сем'ям у сувязі з нараджэннем дзіцяці,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика