22 асобы, з іх 5 кандыдатаў, абвінавачваюць у «беспарадках». 21.by

22 асобы, з іх 5 кандыдатаў, абвінавачваюць у «беспарадках»

31.12.2010 01:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэты момант пяці экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі прад’яўлена абвінавачанне на падставе частак 1 і 2 артыкула. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).

Варта зазначыць, што афіцыйнай інфармацыі адносна гэтага па-ранейшаму няма. Як паведамлялася раней, абвінавачанні прад’яўлены Уладзіміру Някляеву, Андрэю Саннікаву (гэта пацвердзілі іх адвакаты), Віталю Рымашэўскаму і Мікалаю Статкевічу (паводле інфармацыі праваабаронцаў).

30 снежня прад’яўлена абвінавачанне і Аляксею Міхалевічу. Пра гэта БелаПАН паведаміў яго адвакат Алег Агееў.

Паводле звестак праваабаронцаў і адвакатаў, абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў на гэты момант таксама прад’яўлены даверанай асобе Рымашэўскага Паўлу Севярынцу, карэспандэнту расійскай «Новой газеты», жонцы Саннікава Ірыне Халіп, намесніку старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Анастасіі Палажанка,прэс-сакратару Саннікава Аляксандру Атрошчанкаву, а таксама даверанай асобе экс-кандыдата Яраслава Раманчука Анатолю Лябедзьку.

Справа на падставе частак 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі) распачата следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.

Згодна з часткай 1 гэтага артыкула, «арганізацыя масавых беспарадкаў, што суправаджаліся насіллем над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.

Згодна з часткай 2, «удзел у масавых беспарадках, якое праявілася ў непасрэдным учыненні дзеянняў, што названыя ў частцы першага сапраўднага артыкула», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў.

Паводле апошніх звестак, падазронымі па справе аб масавых беспарадках праходзілі 27 чалавек: сем экс-кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі.

Яшчэ адзін былы кандыдат у прэзідэнты, Рыгор Кастусёў, паведаміў, што яму абвінавачанне пакуль не прад’яўлена.

Кастусёў, як і экс-кандыдат Дзмітрый Ус, праходзіць падазроным па гэтай справе, але абодва яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе. Звязацца з Усам пакуль не ўдалося — на тэлефонныя званкі ён не адказвае.

Пазней МУС распаўсюдзіла звесткі, што ўсяго на 30 снежня крымінальнае абвінавачванне ва арганізацыі масавых беспарадкаў ці ўдзеле ў іх выстаўлена 22 асобам.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН; МБ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэты момант пяці экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі прад’яўлена абвінавачанне на падставе частак 1 і 2 артыкула. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика