Вольга Някляева: Майго мужа мэтанакіравана забіваюць. 21.by

Вольга Някляева: Майго мужа мэтанакіравана забіваюць

31.12.2010 01:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга Някляева кажа, што абурана тым, што яе мужу прад’явілі абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

«Па відэасюжэтах відаць, што людзі, якія білі шкло, — правакатары. Знайдзіце іх, пакажыце гэтых людзей. Дзе яны? Вы іх знайшлі? Яны сядзяць у турме?» — гаворыць жонка палітыка.

Яна звярнула ўвагу на той факт, што Уладзіміра Некляева збілі, калі ён яшчэ быў кандыдатам у прэзідэнты. «Ён быў дастаўлены ў лякарню і выкрадзены адтуль невядомымі. Яго не было на плошчы, але яму інкрымінуецца арганізацыя беспарадкаў», — сказала Некляева.

Зараз, па яе словам, Някляеў знаходзіцца ў цяжкім стане, учора, 29 снежня, раніцай у яго быў гіпертанічны крыз. «Быў выкліканы лекар і аказаная нейкая медыцынская дапамога, але яго не шпіталізавалі, што абавязкова павінны былі зрабіць. Ціск быў 220 на 160, для яго гэта вельмі высокі, раней паднімаўся максімум да 180. Я наогул не ведаю, як ён вытрымаў. Калі гэта паўторыцца яшчэ раз, будзе інсульт, і ўсё. Яго мэтанакіравана забіваюць», — лічыць жонка былога кандыдата.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вольга Някляева кажа, што абурана тым, што яе мужу прад’явілі абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. «Па відэасюжэтах відаць, што людзі, якія білі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика