Аляксандру Фядуту выставілі абвінавачванне
31.12.2010 01:20
—
Новости Общества
|
Абвінавачаньне ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» выстаўлена таксама аднаму з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», доктару філялягічных навук Аляксандру Фядуту. Пра гэта паведаміла жонка Фядуты Марына. «Афіцыйнае абвінавачаньне мужу выставілі вечарам 29 сьнежня», — распавяла яна. Пра гэта мне паведамілі адвакаты. Больш ніякай інфармацыі ў мяне пакуль няма». Раней паведамлялася, што Фядута мае пэўныя праблемы са здароўем — у яго цукровы дыябэт: «Мне вядома, што яго аглядаў турэмны доктар», — гаворыць Марына Фядута. -Усе неабходныя лекі для мужа я перадала, у мяне іх прынялі ў поўным аб’ёме». Тым часам 40 прадстаўнікоў акадэмічнага сьвету Літвы зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта гэтай краіны Далі Грыбаўскайце. Яны заклікалі яе ўжыць усе магчымыя захады для вызваленьня Аляксандра Фядуты. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абвінавачаньне ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» выстаўлена таксама аднаму з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», доктару...
|
|