Створана міжнародная місія па маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі. 21.by

Створана міжнародная місія па маніторынгу правоў чалавека ў Беларусі

31.12.2010 01:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску пачала працу доўгатэрміновая міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ініцыятарамі стварэння камітэта сталі няўрадавыя арганізацыі краін СНД — Расіі і Ўкраіны.

У складзе камітэта ўжо амаль 30 няўрадавых арганізацый, але прынцыпова няма і не будзе ніводнай беларускай структуры. Як заяўляе кіраўнік місіі Андрэй Юраў, у гэтым «праяўляецца імкненне захаваць нейтралітэт місіі ў дачыненні да палітычнай сітуацыі, якая склалася».

Мэта назіральнай місія палягае ў пастаянным маніторынгу і міжнародным кантролі за сітуацыяй з захаваннем фундаментальных правоў чалавека, становішчам праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у Беларусі.

Акрамя таго, міжнародны камітэт будзе выпрацоўваць рэкамендацыі органам улады Беларусі і наднацыянальным органам па нармалізацыі сітуацыі ў краіне і прывядзенні яе ў строгую адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі, якія ўзяты на сябе беларускім урадам, і ўнутранымі нормамі.

Падкрэсліваючы сваю палітычную нейтральнасць, камітэт заклікае да адкрытага супрацоўніцтва як дзяржаўныя органы Беларусі, так і няўрадавы сектар, у тым ліку грамадзянскія і праваабарончыя арганізацыі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску пачала працу доўгатэрміновая міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика