Памёр журналіст Эдуард Брокараў
31.12.2010 01:20
—
Новости Общества
|
У Горках пасьля працяглай хваробы (рак) памёр журналіст і грамадзкі дзеяч Эдуард Брокараў. Да свайго пяцідзесяцігодзьдзя не дажыў два месяцы. Нарадзіўся ён 26 лютага 1961 года. Эдуард Брокараў быў заснавальнікам і рэдактарам недзяржаўнай газэты "Ўзгорак". Актыўна выступаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Кіраваў раённай суполкай партыі БНФ і руху "БНФ "Адраджэньне". Некалькі разоў балятаваўся ў райсавет і аблсавет. Пахаваньне адбудзецца 31 сьнежня. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Горках пасьля працяглай хваробы (рак) памёр журналіст і грамадзкі дзеяч Эдуард Брокараў.Да свайго пяцідзесяцігодзьдзя не дажыў два месяцы. Нарадзіўся ён 26 лютага... |
|