Экс-кандыдатам у прэзідэнты і іх паплечнікам прад'яўляюць абвінавачанні па дзвюх частках арт. 293 КК. 21.by

Экс-кандыдатам у прэзідэнты і іх паплечнікам прад'яўляюць абвінавачанні па дзвюх частках арт. 293 КК

31.12.2010 01:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Некаторым экс-кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі і іх прыхільнікам прад’яўлены абвінавачанні па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (масавыя беспарадкі). Пра гэта паведамілі прадстаўнікі іх абароны.

Факт прад’яўлення абвінавачання па дзвюх частках артыкула 293 КК БелаПАН пацвердзілі адвакаты былых кандыдатаў у прэзідэнты Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава, а таксама адвакаты Паўла Севярынца, давераныя асобы экс-кандыдатаВіталя Рымашэўскага, і Ірыны Халіп, карэспандэнта расійскай «Новой газеты», жонкі Андрэя Саннікава.

Экс-кандыдату ў прэзідэнты Алесю Міхалевічу абвінавачанне можа быць прад’яўлена 30 снежня, паведаміў БелаПАН яго адвакат Алег Агееў.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх таксама прад’яўлены экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаю Статкевічу, Віталю Рымашэўскаму, Рыгору Кастусёву і Дзмітрый Усу, намесніку старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Анастасіі Палажанцы і прэс-сакратару Андрэя Саннікава Аляксандру Атрошчанкаву.

Някляеў, Статкевіч, Рымашэўскі і Саннікаў застаюцца ў СІЗА КДБ. Кастусёў і Ус знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Нагадаем, крымінальная справа па частках 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі) распачата следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.

Згодна з часткай 1 гэтага артыкула, «арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супраціўленнем прадстаўнікам улады», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.

Згодна з часткай 2, «удзел у масавых беспарадках, які выявіўся ў непасрэдным учыненні дзеянняў, названых у частцы першага гэтага артыкула», караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў.

Паводле даных на раніцу 29 снежня падазронымі па справе аб масавых беспарадках праходзілі 26 чалавек: сем экс-кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторым экс-кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі і іх прыхільнікам прад’яўлены абвінавачанні па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика