Кату пад хвост
31.12.2010
—
Новости Общества
|
Як святкуем? (вынікі пераднавагодняга дзіцячага сацыялагічнага апытання)
Колькі разоў б'юць куранты ў навагоднюю ноч? Дванаццаць разоў — 15 % Разоў сто — 10 % Я толькі да двух лічу і адразу кладуся спаць — 2 % А што такое — куранты? — 65 % Куды звычайна твае бацькі кладуць падарункі? Пад елачку — 90 % Пад ложак — 5 % Пад замок — 5 % Ці добра ты паводзіў/ла сябе ў адыходным годзе? А што? — 10 % Ведаеш, ідзі ты, дзядзька... — 10 % Прынамсі лепш за тату! — 100 пудоў А які кошт пытання? — 80 % Хто першым стаў адзначаць Новы год? Пётр І — 5 % Старажытныя рымляне — 10 % Неандэртальцы — 5 % Малпы — 5 % Прасцейшыя амёбы — 5 % Дзядзька Коля са 127-й кватэры — 70 % Жыхары Петрапаўлаўска-Камчацкага — 99 % На чым прыскакаў Дзед Мароз на свята? На аленях — 30 % На сабачках — 10 % На карачках — 30 % На бровах — 30 % З чаго зроблена барада Дзеда Мароза? З ваты — 10 % З валасоў — 10 % З зайчыка?.. — 5 % Можа, з валасоў зайчыка? — 5 % З капусты ўжо — 60 % З шаліка — 10 % Што ў руках у Дзеда Мароза? Падарунак — 20 % Кій — 20 % Чарка — 40 % Шкварка — 5 % Сцяна — 5% Барада — 5 % Паперка з адрасам — 5 % Што тата і Дзед Мароз робяць на кухні? Хаваюцца ад мамы і Снягуркі — 10 % Рыхтуюць сюрпрыз — 10 % П'юць сюрпрыз — 50 % Паляць сюрпрыз — 20 % Дзеляць ганарар — 5 % Куды потым сыходзіць Дзед Мароз? У казку — 10 % У ліфт — 10 % У ноч — 20 % У сябе — 20 % Уразнос! — 40 % Каго тата віншуе, абдымае і цалуе ў навагоднюю ноч? Маму — 5 % Мяне — 10 % Снягурку — 15 % Бутэльку — 30 % Талерку — 40 % Гэта была твая ідэя — сустракаць Новы год у лесеЧтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як святкуем? (вынікі пераднавагодняга дзіцячага сацыялагічнага апытання)
|
|