Утрыманне сабакі ў сталіцы падаражала ўдвая. 21.by

Утрыманне сабакі ў сталіцы падаражала ўдвая

03.01.2011 10:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Утрыманне сабакі ў сталіцы падаражала ўдвая

Наша Ніва З 1 студзеня 2011 года падаражала ўтрыманне сабакі ў сталіцы. Рашэнне прынятае згодна з пастановай № 60 Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 24 лістапада 2010 года.

Цяпер за сабаку вышынёй за 70 см у холцы патрабуецца плаціць 42 тысячы рублёў штомесяц (раней — 24 500 рублёў). Сабака вышынёй 40–70 см ацэньваецца ў 35 тысяч рублёў (раней — 17 500 рублёў). Самая меншая стаўка прымяняецца для сабак, ніжэйшых за 40 см, — 14 тысяч рублёў. Раней за іх трэба было плаціць 5 250 рублёў.

За сабак, пароды якіх уключаныя ў спіс патэнцыйна небяспечных, давядзецца плаціць 52 500 рублёў замест ранейшых 45 500 рублёў.

Па-ранейшаму падатак не збіраецца з інвалідаў па зроку, інвалідаў першай і другой груп пры адсутнасці сумесна пражываючых працаздольных членаў сям’і і пенсіянераў, якія не працуюць. Таксама выключэнне робіцца для жыльцоў індывідуальных дамоў пры ўтрыманні імі адного сабакі, якія не з’яўляецца крыніцай атрымання дадатковых даходаў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 студзеня 2011 года падаражала ўтрыманне сабакі ў сталіцы. Рашэнне прынятае згодна з пастановай № 60 Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 24 лістапада 2010 года....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика