Дашкевіча і Лобава перавялі ў Жодзіна
04.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавялі ў Жодзінскую турму № 8. Пра гэта стала вядома 1 студзеня. Па папярэдніх дадзеных, 5 студзеня ім можа быць прад’яўленае абвінавачваньне. Маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў і Дзяніс Лазар 18 сьнежня ў Менску былі затрыманыя па падазрэньні ў здзяйсненьні хуліганскіх дзеяньняў у адпаведнасьці з узбуджанай крымінальнай справай па ч. 3 арт.339 Крымінальнага кодэкса. Па версіі следства, Дашкевіч, Лазар і Лобаў з хуліганскіх падахвочваньняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі зьбілі двух грамадзян. 28 сьнежня раніцай быў адпушчаны на свабоду Дзяніс Лазар і ўсе падазрэнні з яго знятыя, справа ў дачыненні да яго спынена. Змітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву абвінавачванне таксама не было прад’яўленае, але іх знаходжанне пад арыштам падоўжанае яшчэ на 10 сутак. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавялі ў Жодзінскую турму № 8. Пра гэта стала вядома 1 студзеня. Па папярэдніх дадзеных, 5 студзеня ім можа быць...
|
|