Рост ВУП у Беларусі па выніках 2010 года складзе 107,4 працэнта
04.01.2011
—
Новости Общества
|
Аб гэтым паведаміў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання Мінэканомікі Аляксандр Ярашэнка. "Па ВУП нашы ацэнкі па канцу года — 107,4 працэнта", — сказаў ён. Нагадаем, валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-лістападзе 2010 года павялічыўся на 7,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года пры прагнозе росту на 2010 год на 11-13 працэнтаў. Як растлумачыў Аляксандр Ярашэнка, недасягненне запланаванага паказчыка абумоўлена тым, што па некаторых пазіцыях паказчыкі прагнозу выкананы не будуць, напрыклад, у сельскай гаспадарцы. Але на гэта існуюць аб'ектыўныя прычыны. "Павінен адзначыць, што 102 працэнты, якімі мы ацэньваем па году рост сельгасвытворчасці ў Беларусі, з улікам тых кліматычных анамалій, што былі ў гэтым годзе, — гэта таксама вельмі дастойны паказчык, бо мы змаглі прырасці адносна мінулага года, няхай нават не настолькі, як прагназавалі", — сказаў спецыяліст. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання Мінэканомікі Аляксандр Ярашэнка |
|