Навагодні вальс
04.01.2011
—
Новости Общества
|
Сонцам асветлены шлях "Бяседы". У час зімовага сонцастаяння ішлі яе апошнія рэпетыцыі перад запісам. Упершыню ён адбыўся ў радыёстудыі перад навагоднім святам. І разам з гадавым кругабегам планеты, калі сонца паварочвае на лета, вядзецца адлік творчай дзейнасці ансамбля народнай музыкі Белтэлерадыёкампаніі. Ля вытокаў шырока вядомага калектыву — кампазітар, прызнаны і ўшанаваны грамадствам. На той час Леанід Захлеўны ўжо меў ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў" (1986), быў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, усесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў савецкай песні. У 1990 г. яго запрасілі ў Белтэлерадыёкампанію на працу з музычнымі калектывамі, а пасля распаду гурта "Жывіца" даручылі стварыць ансамбль народнай музыкі. Духам і стылем творчасць Леаніда Захлеўнага блізкая да народных узораў. Ён закончыў Гродзенскае музычнае вучылішча па класе баяна, а ў Белкансерваторыі — клас кампазіцыі ў А. Багатырова, які сваіх студэнтаў заўсёды заахвочваў уважліва вывучаць фальклор — скарбніцу нацыянальнага духу. І вось ужо два дзесяцігоддзі "Бяседа" ашчадна перадае сучаснаму пакаленню спеўнае хараство свайго народа, яго стваральны размах. За плённую працу ансамбль атрымаў званне "Заслужаны калектыў", а яго кіраўнік — "Народны артыст Беларусі", Дзяржаўную прэмію Беларусі, прэмію "За духоўнае адраджэнне". У рэпертуар "Бяседы" арганічна ўвайшлі аўтарскія творы, якія мастацкай вобразнасцю сугучныя з народнымі. Песня "Навагодні вальс" Уладзіміра Карызны і Леаніда Захлеўнага — пяшчотна-лірычны абразок, напоўнены любоўю, святочнасцю. Навагодні вальс Кружыцца, кружыцца, кружыцца, кружыцца Снег, снег, снег. А каля ёлкі сняжынкамі дружнымі Смех, смех, смех.
Шэпат твой мілы, чароўна-сняжынкавы Закружыў, Думкі мае, нібы знічкаю, сцяжынкаю Запаліў. Прыпеў: Іскрыцца сняжынкамі свята І гэтай зімовай парой У сэрцы агеньчык заўзята Распальвае светлы настрой, Як быццам бы з цёплага ўзлеску Насустрач халоднай зіме Туды прыляцелі пралескі Сагрэць і цябе, і мяне.
Лёгкія-лёгкія, белыя-белыя Нада мной Кружацца ў вальсе сняжынкі нясмелыя Чарадой.
Ты на сняжынках шчаслівай хвілінаю Варажы, "Любіш — не любіш" — пад зоркаю сіняю Мне скажы. Прыпеў.У гэтыя дні ансамбль народнай музыкі "Бяседа" адзначае дваццацігоддзе творчай дзейнасці. З юбілеем, сябры! Супрацоўнікі і чытачы "Звязды" горача віншуюць вас. Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сонцам асветлены шлях "Бяседы". У час зімовага сонцастаяння ішлі яе апошнія рэпетыцыі перад запісам. Упершыню ён адбыўся ў радыёстудыі перад навагоднім... |
|