У двары Лідскага замка збудуюць трохпавярховы бетонны дом
05.01.2011 12:52
—
Новости Общества
|
У двары Лідскага замка збудуюць трохпавярховы бетонны дом "Звязда" даведалася, што расказы пра "аднапавярховую драўляную казарму" не адпавядаюць рэчаіснасці У нумары ад 11 снежня мы надрукавалі артыкул — Безумоўна, у нашым выпадку, у подпісы да ілюстрацый на музейным стэндзе гэта выглядае па-пашпартнаму, занадта на сучасны манер, — пракаментаваў прафесар Анатоль Грыцкевіч. — Часам і сапраўды такое — зварот з імем па бацьку — магло здарацца, але выключна ў князёў, асабліва тых, хто паходзіў ад вялікага князя. У шляхты гэта не практыкавалася. Тым больш так, каб кожны раз ужывалася імя па бацьку, гэтага дакладна не было! Я падтрымліваю вас у вашай пазіцыі. Паколькі некаторыя з Радзівілаў займалі высокія дзяржаўныя пасады, дапускаю, што яны часам маглі пісацца з імем па бацьку. Аднак так маглі звярнуцца да князя падначаленыя, каб выказаць асаблівае прыдыханне. "Юрий Миколаевич Радзивилл", "Миколай Юрьевич "Рыжий" — на музейных стэндах гэта выглядае недарэчна!.. Тое, што часам іх маглі так назваць, — не падстава пісаць так для шырокага кола наведнікаў. Нашто лішні раз блытаць людзей? Паказваць, што князі былі практычна як сённяшнія людзі?.. Мне здаецца, музейны работнік, які пісаў гэтыя таблічкі, дарэмна ні з кім не кансультаваўся... Што да другой праблемы, вынесенай у загаловак артыкула ад 11 снежня, сітуацыя крыху высветлілася, але пытанняў стала яшчэ больш. Нагадаю, у тым матэрыяле начальнік аддзела культуры Лідскага гарвыканкама Уладзімір САМСОНАЎ паведаміў, што ў двары замка збудуюць "аднапавярховую драўляную казарму і навес для рамеснікаў". Пасля публікацыі з Лідскага выканкама прыйшоў ліст, да якога прыкладалася апісанне будучых пабудоў на тэрыторыі замка, з малюнкамі. Змяшчаем малюнак тут, каб вы самі вырашылі, наколькі будынак, які праектуецца, падыходзіць пад апісанне "аднапавярховай драўлянай казармы". Цяпер зразумела, навошта ў замкавым двары залілі магутныя бетонныя падмуркі... Адзін з будынкаў, які з'явіцца ў двары Лідскага замка. Малюнак атрыманы ад Лідскага райвыканкама. Дарэчы, начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар ЧАРНЯЎСКІ прызнаўся "Звяздзе", што гэтыя будынкі "не адпавядаюць гістарычнай праўдзе", бо няма дакладных звестак, што там насамрэч было. Ці збудуюць пасярод аднаго з галоўных замкаў Беларусі фантазію архітэктараў і праекціроўшчыкаў?.. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звязда" даведалася, што расказы пра "аднапавярховую драўляную казарму" не адпавядаюць рэчаіснасці У нумары ад 11 снежня мы надрукавалі артыкул "Чаму пасярод...
|
|