Ператрусы ў Афнагеля (Мінскі раён), Балакіра (Слуцк), Тычыны (Салігорск). 21.by

Ператрусы ў Афнагеля (Мінскі раён), Балакіра (Слуцк), Тычыны (Салігорск)

06.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі КДБ атакавалі дом у вёсцы Малінаўка, у якім жыве моладзевы лідэр Яўген Афнагель з жонкай.

Як стала вядома charter97.org, нападнікі выламалі дзьверы суседзяў і праз запасны ўваход паспрабавалі пранікнуць у кватэру Афнагеля, кіраўніка менскага штаба Андрэя Саньнікава. Сьведкамі нападу стаў цесьць актывіста і яго жонка. Самога Яўгена дома не было, сустракацца з кадэбэшнікамі ён не плянуе.

Супрацоўнікі КДБ забралі відэакамэру і кампутарнае абсталяваньне. Ператрус праводзіцца ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Таксама, як паведаміў у Твітэры Аляксей Валабуеў, сёньня ўвечары пачаўся ператрус у салігорскага маладафронтаўца і актывіста кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Тычыны.

* * *

У слуцкага грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча праводзіцца ператрус супрацоўнікамі мясцовых аддзяленняў КДБ і РУУС. У пастанове аб правядзенні ператрусу значыцца, што дадзенае следчае дзеянне праводзіцца ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Ператарус у случчаніна Дзяніса Балакіра ўжо завершаны: ён праводзіўся ў межах той жа крымінальнай справы. У Дзяніса канфіскаваны носьбіты інфармацыі.

Ні Віталь Амяльковіч, ні Дзяніс Балакір не бралі ўдзелу ў акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня -- яны ў гэты час назіралі за правядзеннем падліку галасоў і падвядзеннем вынікаў выбараў на слуцкіх выбарчых участках.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода» і Spring96.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі КДБ атакавалі дом у вёсцы Малінаўка, у якім жыве моладзевы лідэр Яўген Афнагель з жонкай.Як стала вядома charter97.org, нападнікі выламалі дзьверы суседзяў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика