Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 5. Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года. 21.by

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 5. Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года

06.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, п а с т а н а ў л я ю:

1. 3а выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года:абрадаваму калектыву “Цары” Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу аддзела культуры Капыльскага райвыканкама Мінскай вобласці — за вялікую працу па вывучэнню, адраджэнню і захаванню народных традыцый;заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь ансамблю беларускай песні “Церніца” Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мін-скае аддзяленне Беларускай чыгункі” — за значныя творчыя дасягненні, актыўную канцэртную дзейнасць;заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь цырку “Юнацтва” Палаца культуры адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан” г.Наваполацка — за высокі мастацкі ўзровень цыркавых праграм, актыўны ўдзел у культурным жыцці рэспублікі;калектыву аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Іванова Л.Л. установы культуры “Магілёўская абласная філармонія” — за значныя творчыя дасягненні, папулярызацыю беларускага музычнага мастацтва;калектыву Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў Брэсцкай вобласці — за адраджэнне і захаванне народных рамёстваў, далучэнне да традыцыйнай культуры моладзі;калектыву ўстановы “Гомельскі абласны музей ваеннай славы” — за значныя дасягненні ў галіне музейнай справы, вялікую працу па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення;Сумараву Васілю Фёдаравічу, мастаку-жывапісцу, члену грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, — за серыі карцін з цыклаў “Горад майго дзяцінства” і “Зямля маёй маці”;Уласавай Таццяне Савельеўне, дырэктару Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, — за ўкараненне інавацыйных форм работы па распаўсюджванню края-знаўчых ведаў сярод насельніцтва;Яфрэмаву Аляксандру Васільевічу, кінарэжысёру-пастаноўшчыку вышэйшай катэгорыі студыі ігравых фільмаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь, — за стварэнне шматсерыйных тэлевізійных фільмаў ваенна-патрыятычнай тэматыкі “Снайпер. Оружие возмездия”, “Покушение”.2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка

4 студзеня 2011 г.г. Мінск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, п а с т а н а ў л я ю:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика