Давыдзька не збіраецца запрашаць Зімоўскага намеснікам. 21.by

Давыдзька не збіраецца запрашаць Зімоўскага намеснікам

07.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька расказаў Еўрарадыё, з чаго плануе пачынаць працу на новым месцы, якія змены чакаюць калектыў і ці возьме ён на працу свайго папярэдніка.

— Ці не маглі б вы расказаць пра свае планы на новым месцы працы?

— Я так мяркую, што яшчэ ранавата, — я толькі тут разбіраюся ў справах, іх шмат, шмат, шмат. Таму я так думаю, што пэўныя планы ў мяне сфармулююцца ў галаве прыблізна праз тыдзень, не раней. Ва ўсякім выпадку не раней. І ўжо праз тыдзень я з задавальненнем адкажу на ўсе пытанні.

— Я разумею, што кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі паставіў перад вамі грунтоўныя задачы, і хацелася б, хаця б даведацца — з чаго плануеце пачаць? Якія будуць самыя першыя крокі?

— Самыя першыя: параіцца з тымі, хто працуе, паглядзець, што самае лепшае ёсць, паглядзець на тыя памылкі, якія існуюць, на якасць. Пакуль што — з’арыентавацца. Першае — з’арыентавацца. Каб не зрабіць памылкі ў такой складанай і важкай справе.

— Скажыце, а наколькі нечаканым стала для вас гэта прызначэнне?

— Абсалютна нечаканым. Мяне проста выклікалі і прызначылі.

— На якія кадры думаеце абапірацца: будзеце прыцягваць новых, маладых людзей? Ці на тых, хто даўно працуе?

— Рэч у тым, што ў Белтэлерадыёкампаніі склаўся ўжо калектыў. Вельмі моцны, прафесійны. І ў першую чаргу — што тычыцца тэхнічных службаў. А што тычыцца творцаў… Зразумела, трэба будзе крыху іх заахвоціць. Падштурхнуць і заахвоціць, я так мяркую. І адначасова — паставіць задачы цікавыя, і тады ўсё будзе. А што тычыцца кіраўніцтва кампаніі — разбярэмся! Трэба будзе проста паглядзець: хто як працаваў, хто дзе памыляўся, хто — не памыляўся. І зрабіць высновы для сябе.

— А ці не думаеце прапанаваць Аляксандру Зімоўскаму пайсці намеснікам да вас?

— Не, не думаю.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька расказаў Еўрарадыё, з чаго плануе пачынаць працу на новым месцы, якія змены чакаюць калектыў і ці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика