КДБ «трасе» аўтамабіль Міхалевіча
07.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Як паведаміла жонка Алеся Міхалевіча Мілана, цяпер супрацоўнікі КДБ праводзяць надгляд аўтамабіля
Аўтамабіль быў прыпаркаваны каля кватэры, што належыць Міхалевічу, на вуліцы Кісялёва ў Менску. Кагэбісты адкапалі яго з-пад снегу. Ключ ад аўтамабіля быў у Алеся Міхалевіча, калі яго затрымалі 19 снежня. Паказальна, што супрацоўнікі КДБ пачалі надгляд аўтамабіля, не дачакаўшыся Міланы Міхалевіч. Падзяліцца навіной:
МБ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі камітэту пачалі надгляд старой «Шкоды» нават не дачакаўшыся жонкі Алеся. |
|