«Калядоўшчыкі з КДБ» пайшлі па Гомелі
07.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
У дадзены момант адбываюцца ператрусы ў Гомелі. У прыватнасці, супрацоўнікі спецслужбаў завіталі ў мясцовы офіс АГП, а таксама на прыватныя кватэры актывістаў Кастуся Жукоўскага і Яўгена Якавенкі. Тэлефоны актывістаў адключаныя. Хваля ператрусаў пакацілася па краіне пасля акцыі апазіцыі 19 снежня. Супрацоўнікі КДБ тлумачаць неабходнасць правядзення ператрусаў пошукам доказаў для раскрыцця справы аб масавых беспарадках. З моманту завяршэння выбараў у Беларусі ўжо больш чым паўсотні грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў сустракалі ў сябе «калядоўшчыкаў» з КДБ. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ператрус у мясцовым офісе АГП, у кватэрах актывістаў Жукоўскага і Якавенкі. |
|