Пракуроры адказалі пісьменнікам адпіскай
11.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Прыйшоў адказ з Генеральнай пракуратуры Беларусі на зварот пісьменнікаў з просьбай перавесці Уладзіміра Някляева ў шпіталь. Начальнік упраўлення Генпракуратуры па наглядзе за працэсуальнай дзейнасцю органаў унутраных спраў Я. Сіняк паведаміў, што іх зварот накіраваны для разгляду пракурору Мінска Мікалаю Куліку. Алесь Разанаў, Васіль Зуёнак, Валянцін Акудовіч, Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў і іншыя вядомыя беларускія літаратары патрабавалі ад Генеральнай пракуратуры пераводу Уладзіміра Някляева са следчага ізалятара КДБ ў шпіталь і аказання яму тэрміновай медыцынскай дапамогі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыйшоў адказ з Генеральнай пракуратуры Беларусі на зварот пісьменнікаў з просьбай перавесці Уладзіміра Някляева ў шпіталь. Начальнік упраўлення...
|
|