У Варшаве пройдуць канцэрты ў падтрымку Беларусі, у тым ліку і «Нашай Нівы»
11.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
У Варшаве пройдзе канцэрт пад назвай «Культура супраць дыктатуры». Яго арганізацыяй займаецца «Польскае Радыё». Пакуль назвы гуртоў, якія прыедуць у сталіцу Польшчы 16 студзеня не раскрываюцца, арганізатары хвалююцца за тое, каб яны ўвогуле даехалі. Адзін з аўтараў ідэі Ігар Знык адзначае, што такім чынам плануецца забіць адразу двух зайцаў: паказаць палякам беларускую культуру, а таксама выказаць салідарнасць палітвязням і незалежным сродкам масавай інфармацыі, якія апынуліся пад ціскам і рэпрэсіямі ўладаў. — Культура — гэта тое, чым можна змагацца з гэтым рэжымам — ён гэтага баіцца найбольш. Канцэрт адбудзецца 16 студзеня, а 19 гадзіне ў канцэртнай зале Польскага Радые «S1» па вуліцы. Мадзалеўскага, 59, гэта станцыя метро «Вежбно» калі хто хоча даехаць. Канцэрт будзе транслявацца ў эфіры Другой праграмы Польскага Радыё і ў інтэрнэце. Як адзначыў Ігар Знык, на канцэрт змогуць трапіць каля 450 чалавек. Квіткі ўжо даступныя ў продажы. Усе сродкі атрыманыя ад канцэрта будуць накіраваныя рэдакцыі «Нашай нівы», у офісе якой супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, была канфіскаваная аргтэхніка. Акрамя таго, у Варшаве 14 і 15 студзеня таксама пройдуць канцэрты у падтрымку палітвязняў і ахвяр рэжыму з удзелам беларусаў.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Варшаве пройдзе канцэрт пад назвай «Культура супраць дыктатуры». Яго арганізацыяй займаецца «Польскае Радыё». Пакуль назвы гуртоў, якія...
|
|