У Швэцыі пратэстуюць супраць рэпрэсій у Беларусі
11.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Праваабарончыя і пісьменьніцкія арганізацыі Швэцыі аб’ядналіся дзеля пратэсту супраць разгортваньня рэпрэсіяў у Беларусі. Сёньня яны зьбіраюцца правесьці мітынг пратэсту ля будынку амбасады Беларусі ў Стакгольме. Ліст амбасадару Беларусі ў Швэцыі падпісалі: Лісэ Бэрг, Генэральны сакратар «Міжнароднай Амністыі», Швэцыя, Яніна Арлоў, Старшыня Балтыйскай Асацыяцыя Пісьменьнікаў, Ульрыка Кнутсан, Старшыня Швэдзкага Клюба Публіцыстаў, Эспэр Бэнгтсан, Старшыня арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў» у Швэцыі, Матс Сёдэрлунд, Старшыня Саюза пісьменьнікаў Швэцыі, Агнэта Ліндблум Хультэн, Старшыня Швэдзкага Саюзу журналістаў, Ула Ларсма, Старшыня Швэдзкага «Цягам апошніх тыдняў мы зь вялікай занепакоенасьцю сочым за разьвіцьцём падзей у Беларусі. У якасьці сябра ААН Беларусь ратыфікавала Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека і Канвэнцыю ААН аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтыя правы — аснова дэмакратычнага грамадзтва, і яны парушаюцца сёньня ў Беларусі сыстэматычна. Беларусь афіцыйна вызначае сябе як дэмакратычная дзяржава, але тое, як прадстаўнікі дзяржавы ставяцца да тых, хто выкарыстоўвае сваё законнае права на свабоду слова і меркаваньняў — дысыдэнтаў, пісьменьнікаў, журналістаў, праваабаронцаў, грамадзян краіны ўвогуле — немагчыма зьвязаць з дэмакратычным дзяржаўным ладам і прынятымі Беларусьсю абавязацельствамі паважаць правы чалавека. Мы пратэстуем супраць масавых арыштаў і турэмных пакараньняў мірных дэманстрантаў, у тым ліку вялікай групы журналістаў, якія асьвятлялі дэманстрацыю ў Менску 19 сьнежня, а таксама супраць таго, што некаторыя з гэтых журналістаў рызыкуюць быць абвінавачанымі, ці ўжо абвінавачаныя ў крымінальных злачынствах. Мы пратэстуем супраць таго, як улады абыходзяцца з апазыцыйным кандыдатам у прэзыдэнты і былым старшынём Беларускага Мы асуджаем перасьлед у дачыненьні да незалежных арганізацый — як тыя ператрусы, што адбыліся ў памяшканьні Беларускага Мы патрабуем ад кіраўніцтва Беларусі павагі да правоў чалавека і дэмакратыі, да грунтоўных асноў якой належаць свабода слова і сходаў. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня ўсіх журналістаў, праваабаронцаў і іншых дэманстрантаў, якія былі пазбаўленыя волі за тое, што скарысталіся сваім правам на мірныя дэманстрацыі і свабоду слова і меркаваньняў». Мітынг ля беларускага пасольства (Herserudsvägen, 5) пройдзе а 15-й па мінскім часе. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваабарончыя і пісьменьніцкія арганізацыі Швэцыі аб’ядналіся дзеля пратэсту супраць разгортваньня рэпрэсіяў у Беларусі. Сёньня яны зьбіраюцца правесьці... |
|