ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

11.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бразілія папярэдзіла пра глабальную гандлёвую вайну

Вайна валют, якая працягваецца ў свеце, прынамсі, з 2010 года, можа прывесці да глабальнай гандлёвай вайны. Пра гэта ў інтэрв'ю Thе Fіnаnсіаl Tіmеs заявіў міністр фінансаў Бразіліі Гуіда Мантэга.

Бразілія з'яўляецца адной з краін, найбольш пацярпелых ад умацавання мясцовай валюты. Рэал за апошнія восем гадоў умацаваўся ў дачыненні да долара больш чым у два разы, а ў 2010 годзе ўмацаванне склала 4,6 адсотка.

Характэрна, што менавіта Мантэга ўвёў у шырокі ўжытак тэрмін "вайна валют" — гэта здарылася ў верасні 2010 года. Паводле слоў міністра фінансаў Бразіліі, вайна заключаецца ў тым, што многія краіны свету прыніжаюць кошт сваёй валюты, каб павялічыць гандлёвыя прафіцыты. Новы каментар Мантэгі з'явіўся пасля таго, як на пачатку 2011 года значна ўмацаваліся аўстралійскі долар і швейцарскі франк. Акрамя таго, у Бразіліі, Чылі і Перу ўлады ў 2011 годзе ўжо ўмешваліся ў ход спраў на мясцовых рынках, каб перашкодзіць умацаванню мясцовых валют.

У Турцыі збіраюцца знесці помнік сяброўства з армянамі

Помнік сяброўства паміж армянамі і туркамі, усталяваны ў горадзе Карс на ўсходзе Турцыі, будзе дэмантаваны. Пра гэта паведамляе Thе Wаll Strееt Jоurnаl.

Знесці 30-метровы манумент распарадзіўся прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган, які наведаў горад з працоўным візітам. Сваё рашэнне турэцкі прэм'ер растлумачыў выключна эстэтычнымі меркаваннямі: маўляў, помнік нязграбны і не ўпісваецца ў архітэктурны пейзаж Карса.

У той жа час назіральнікі расцэньваюць крок турэцкага прэм'ера як перадвыбарны ход — у чэрвені 2011 года ў Турцыі пройдуць парламенцкія выбары. Паводле меркавання выдання, такім чынам Эрдаган вырашыў падагрэць цікавасць выбаршчыкаў да палітыкі і справакаваць канфрантацыю яго кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця з апазіцыянерамі.

Ізноў МММ: Маўродзі абвясціў пра свой новы праект

Заснавальнік самай скандальнай расійскай фінансавай піраміды Сяргей Маўродзі абвясціў у сваім блогу пра пачатак новага праекта пад назвай МММ-2011 — "Мы Можам Многае". У сваім паўгадзінным відэазвароце ён абяцае фундатарам прыбытак у 20% штомесяц, а пенсіянерам, якія ўклалі грошы, — у 30%.

Укласці грошы ў новую піраміду змогуць жыхары любой краіны. Маўродзі прапануе фундатарам адкрыць доларавыя рахункі ў электронных аплатных сістэмах і набываць віртуальныя квіткі, якія будуць расці ў кошце. "Будуць ізноў уведзены гэтыя квіткі. Хто ў МММ гуляў, памятае, — заявіў Маўродзі ў сваім звароце. — Віртуальны квіток — гэта не каштоўная папера, а проста фанцік. Яны будуць расці ў кошце".

Маўродзі назваў праект "фінансавай сацыяльнай сеткай" і перакананы, што гэта "сістэма абсалютна непаражальная, непатапляльная, незнішчальная". Ён заявіў, што не будзе атрымліваць ад піраміды прыбытак, а толькі збіраецца кіраваць працэсам. "Я дапамагаю людзям. Наогул бескарысліва. Усім відавочна, што бескарысліва зусім. Я нічога не маю. Ні капейкі", — сказаў ён.

Нагадаем, "МММ" — найбуйнейшая "фінансавая піраміда" ў гісторыі Расіі. Акцыянернае таварыства дзейнічала на пачатку 1990-х і было прызнана банкрутам у верасні 1997 года. Паводле звестак следства, пацярпелымі ад дзейнасці АТ лічацца больш за 40 тысяч чалавек. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пацярпела некалькі мільёнаў чалавек. Нанесены ім урон ацэньваецца прыблізна ў 100 млн долараў.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ізноў МММ: Маўродзі абвясціў пра свой новы праект Заснавальнік самай скандальнай расійскай фінансавай піраміды Сяргей Маўродзі абвясціў у сваім блогу пра пачатак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика