Казулін спадзяецца, што Еўрапарламент прыме «жорсткую рэзалюцыю па Беларусі з рэальнай ацэнкай сітуацыі»
12.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2006 года Аляксандр Казулін на сустрэчы з журналістамі ў Берліне 11 студзеня выказаў надзею, што Еўрапарламент прыме «жорсткую рэзалюцыю па Беларусі з рэальнай ацэнкай сітуацыі». Прадстаўнікі дэмакратычных сіл наведваюць еўрапейскія сталіцы, дзе сустракаюцца з журналістамі, каб даць сваю ацэнку сітуацыі ў Беларусі, а таксама праводзяць закрытыя кансультацыі з прадстаўнікамі ўрадаў і парламентаў. Беларускія апазіцыянеры ўжо наведалі Варшаву, у Вільні і Празе, у прыватнасці, сустрэліся з міністрамі замежных спраў Літвы і Чэхіі. Пасля Берліна дэлегацыя накіруецца ў Брусель. Паездка арганізавана Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю. Нагадаем, 12 студзеня плануецца дыскусія аб сітуацыі ў Беларусі, якая пройдзе ў Бруселі падчас пасяджэння камітэта па замежных справах Еўрапарламента. Адказваючы на пытанне прадстаўніка МЗС Германіі, адзін з каардынатараў кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін выказаў надзею, што слуханні па Беларусі пройдуць таксама ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. «Савет Еўропы таксама павінен даць зразумець беларускім уладам, што з такой палітыкай няма чаго разлічваць на аднаўленне статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ», — сказаў ён. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл крытыкавалі сітуацыю ў Беларусі і заклікалі Еўрасаюз аказаць міжнародную кансалідаваную падтрымку. У Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2006 года Аляксандр Казулін на сустрэчы з журналістамі ў Берліне 11 студзеня выказаў надзею, што Еўрапарламент прыме...
|
|