Міхалевіча вярнулі назад у СІЗА КДБ. 21.by

Міхалевіча вярнулі назад у СІЗА КДБ

12.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як стала вядома «Нашай Ніве», пра гэта жонка арыштаванага даведалася ад следчага.

Калі з іншымі кандыдатамі існуе хоць нейкая яснасць, то сляды Алеся Міхалевіча на пэўны час зусім зугбіліся.

Яшчэ перад Раством яго быццам бы перавялі ў СІЗА на Валадарскую. Чаму туды? Няясна. Магчыма, кадэбістаў ён перастаў цікавіць. Або каб запалохаць. Яшчэ кандыдату адмовілі ў спатканні з жонкай Міланай.

Тым не менш, ужо праз пару дзён Міхалевіча зноў некуды перавялі. Але не сказалі, куды менавіта. Цэлы панядзелак і аўторак жонка палітыка і яго адвакат шукалі мужа ў розных турмах. Нарэшце знайшлі — ізноў у СІЗА КДБ.

Цікава,

калі «віну» іншых кандыдатаў на БТ неяк растлумачылі, то пра Міхалевіча абсалютна адмаўчаліся. Нібыта і не арыштаваны такі палітык.

Выглядае, што Міхалевіч адмовіўся «супрацоўнічаць» са следствам, пісаць «пакаянне» на імя Лукашэнкі, за што і атрымаў пакаранне.

Міхалевіч нават не заклікаў на Плошчу ў сваіх тэлевыступах і не выступаў з трыбуны Плошчы, і, тым не менш, сядзіць. Выглядае, проста за тое, што ён апазіцыйны.

Нялёгка прыходзіцца ягонай жонцы Мілане, у якой двое дзяцей, прычым меншай дачцэ ўсяго годзік.

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як стала вядома «Нашай Ніве», пра гэта жонка арыштаванага даведалася ад следчага. Калі з іншымі кандыдатамі існуе хоць нейкая яснасць, то сляды...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика