Эштан — Мартынаву: Еўрасаюз рыхтуе захады ў адказ. 21.by

Эштан — Мартынаву: Еўрасаюз рыхтуе захады ў адказ

13.01.2011 00:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрасаюз рыхтуе захады ў адказ у адносінах да беларускіх уладаў у сувязі з «масавымі арыштамі і пераследам прадстаўнікоў грамадскай супольнасці ў перыяд пасля выбараў».

Пра гэта заявіла сёння вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан падчас сустрэчы ў Брусэлі з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым.

«Высокі прадстаўнік нагадала міністру Мартынаву, што ЕС разглядае адпаведныя захады ў адказ на поствыбарныя падзеі з тым, каб ўхваліць іх на Савеце замежных справаў 31 студзеня 2011 года», — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Эштан.

Эштан заклікала да «неадкладнага вызвалення асобаў, затрыманых па палітычных матывах, і да неадкладнага спынення пераследу апазіцыі, дэмакратычных сіл і прадстаўнікоў грамадскай супольнасці».

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрасаюз рыхтуе захады ў адказ у адносінах да беларускіх уладаў у сувязі з «масавымі арыштамі і пераследам прадстаўнікоў грамадскай супольнасці ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика