Эштан: У Лукашэнкі засталіся лічаныя гадзіны, каб адпусціць арыштаваных
13.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Сёння ў Брусэлі Найвышэйшая прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан сустрэлася з беларускімі дэмакратамі. Пра гэта паведаміла сястра арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Багданава. Як заявіла Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан, «я хачу сустрэцца з міністрам замежных справаў Беларусі толькі для таго, каб, гледзячы яму ў вочы, папярэдзіць, што ў беларускай улады засталіся лічаныя дні і гадзіны, каб адпусціць усіх арыштаваных і паспрабаваць наладзіць адносіны з ЕС». «У адваротным выпадку будуць уведзеныя самыя жорсткія санкцыі», — дадала яна.Баранэса паразмаўляла з дачкой Уладзіміра Някляева Евай і сястрой Андрэя Саннікава Ірынай і запэўніла, што ЕС прыкладзе ўсе сілы для вызвалення беларускіх лідэраў і ўсіх палітвязняў. «Мы не чакалі, што беларускія ўлады праігнаруюць ўсе папярэднія дамоўленасці і развяжуць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Мы рашуча настроеныя пакласці гэтаму канец, — сказала Кэтрын Эштан. — Еўропа будзе адкрывацца для грамадзян Беларусі незалежна ад таго, якія санкцыі будуць уведзеныя ў адносінах да рэжыму», — запэўніла Найвышэйшая прадстаўніца ЕС. Ірына Багданава і Ева Някляева перадалі баранэсе Эштан петыцыю ад грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленне», у якую ўваходзяць сваякі вязняў КДБ. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кэтрын Эштан сустрэлася са сваякамі палітвязняў.
|
|