Віцебск. Дапыталі Кузняцова
16.01.2011 00:00
—
Новости Общества
|
Аляксандра Кyзьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі «Моладзі БНФ», а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў службовую машыну. Пра гэта распавяла знаёмая актывіста, на вачох у якой усё адбылося. Дзяўчына, якая назвалася Марынай, сказала па тэлефоне, што невядомыя асобы выцягнулі Аляксандра Кузьняцова з ягонай машыны, павалілі на сьнег, а потым зацягнулі ў іншую машыну. Гэта адбылося каля 10-й раніцы. Блізка паўдня актывіст ужо быў даступны па мабільным тэлефоне і распавёў пра некаторыя акалічнасьці здарэньня. Як высьветлілася, супрацоўнікі КДБ, якія абралі такі спосаб затрыманьня, завезьлі яго ў абласную ўправу і дапыталі пра падзеі 19 сьнежня ў Менску. Аляксандар Кузьняцоў даў падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва, і таму падрабязнасьцяў допыту не распавядаў. Зазначыў толькі, што на падставе артыкула 27 Канстытуцыі ён адмовіўся сьведчыць супраць сябе, і проста не адказваў на многія пытаньні. Актывіст згадаў таксама, што каля тыдня таму яму патэлефанавалі з Першамайскага райаддзелy міліцыі і запрасілі на размову пра менскую акцыю 19 сьнежня. Але Аляксандар Кузьняцоў адмовіўся ісьці, пакуль не дашлюць афіцыйную позву. Позвы ён так і не атрымаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандра Кyзьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі «Моладзі БНФ», а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў службовую...
|
|