777. 21.by

777

25.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля 40 гадоў сэксу не існуе?  Сумную статыстыку агучылі сацыёлагі: у большасці людзей інтымныя адносіны і сэкс пасля 40-гадовага ўзросту скарачаюцца да мінімуму. Прычыну спецыялісты схільныя шукаць не столькі ў фізіялогіі, колькі ў псіхалогіі.

Брытанскія сацыёлагі апыталі 1752 дарослых жыхароў абодвух палоў. Пытанні тычыліся інтымнага боку жыцця ва ўстойлівых парах — і тых, хто звязаны афіцыйным статусам, і тых, хто аддае перавагу так званаму грамадзянскаму шлюбу. Высветлілася, што ўзровень задаволенасці ад сэксуальнага жыцця рэзка падае, калі чалавек перасякае 40-гадовы рубеж.

У 60 працэнтаў пар ва ўзросце пасля 40 гадоў сэкс адбываецца не часцей аднаго разу на тыдзень і нават разам з прэлюдыяй рэдка доўжыцца больш за 22 хвіліны. Больш за 80 працэнтаў апытаных ужо даўно не займаліся сэксам дзе-небудзь, апроч спальні, хоць сацыёлагі настойліва раяць задзейнічаць розныя месцы, каб пазбегнуць выключна небяспечнай для інтымнага жыцця аднастайнасці. 65 працэнтаў удзельнікаў апытання прызналіся, што калі ў іх спальні гасне святло, то яны абмяжоўваюцца абдымкамі свайго партнёра.

Выклікаюць трывогу такія лічбы: у 35 працэнтаў апытаных сэксуальнае ўзбуджэнне не захоўваецца на працягу ўсяго працэсу інтымнай блізкасці. Людзям проста не хапае на гэта сіл і энергіі. Шэсць з дзесяці ўдзельнікаў апытання сказалі, што гатовы заснуць адразу ж пасля сэксуальнага кантакту (гэта тычыцца і мужчын, і жанчын), а яшчэ 25 працэнтаў адчуваюць сябе ў такія моманты цалкам разбітымі.

Хоць да падобных вынікаў прыводзяць самыя розныя прычыны, у тым ліку і фізіялагічныя змяненні ў арганізме, эксперты мяркуюць, што свой уклад уносіць і псіхалогія. У ходзе таго ж апытання высветлілася, што 60 працэнтаў людзей "за сорак" лічаць сябе несэксуальнымі. 70 працэнтаў маюць лішнюю вагу, а яшчэ 25 працэнтаў перакананы, што з іх здароўем штосьці не ў парадку.

Памяць залежыць ад паўнаты сцёгнаў

Тып жаночай фігуры можа ўплываць на памяць, мяркуюць амерыканскія даследчыкі.

Прынята лічыць, што лішняя вага ў прынцыпе негатыўна ўплывае на работу мозгу жанчын "ва ўзросце", аднак цяпер вучоныя дадаюць, што сітуацыя пагаршаецца, калі вага сканцэнтравана ў асноўным на сцёгнах, паведаміла ВВС.

Група даследчыкаў з медыцынскага каледжа Паўночна-заходняга ўніверсітэта ў штаце Ілінойс высветліла: у тэстах на кемлівасць дамы з фігурай у форме яблыка дэманстравалі лепшыя вынікі, чым уладальніцы грушападобных формаў. Аднак, папярэджваюць навукоўцы, першым таксама асабліва радавацца не варта: адкладанні тлушчу ў раёне таліі павялічваюць верагоднасць захварэць на рак, дыябет, займець праблемы з сардэчна-сасудзістай сістэмай.

У спецыялізаваным часопісе Амерыканскага герыятрычнага таварыства навукоўцы пішуць, што падтрыманне здаровай вагі важна як для цела, так і для мозгу.

Некаторыя праблемы са здароўем, звязаныя з атлусценнем, — такія як захворванні сасудаў ці запаленні — дазваляюць зразумець, чаму людзі з лішняй вагой у большай ступені падвержаны ўзроставаму зніжэнню інтэлекту, чым іх худыя аднагодкі. Але і тут не ўсё адназначна, дадаюць эксперты: эксперыменты гавораць пра тое, што найбольшая колькасць тлушчавых адкладанняў вакол таліі не толькі не аслабляе мозг, але наадварот, абараняе яго.

Даследчыкі мяркуюць, што тлушч у раёне жывата актывуе жаночы гармон эстраген, колькасць якога ў арганізме пасля менапаўзы натуральным чынам скарачаецца. А менавіта эстраген, як лічыцца, абараняе мозг ад заўчаснага старэння. У даследаванні ўзяло ўдзел 8745 жанчын ад 67 да 79 гадоў. Ім прапаноўвалі тэсты на запамінанне, якія звычайна выкарыстоўваюць пры ацэнцы ступені актыўнасці мозга пацыента. Акрамя таго, жанчын змерылі, узважылі і вылічылі індэкс масы цела. У выніку высветлілася, што больш за дзве трэці ўдзельніц эксперыменту пакутавалі на лішнюю вагу ці атлусценне. Апроч таго, аказалася, што на кожны "лішні" пункт індэкса масы цела канкрэтнай удзельніцы колькасць балаў, якія яна набрала ў тэстах на памяць, скарачалася таксама на адзінку. Горш за іншых справы ішлі ў жанчын, чые фігуры нагадваюць грушу (з тонкай таліяй і аб'ёмнымі сцёгнамі). Вучоныя мяркуюць, што гэта можа быць звязана з тым, што на сцёгнах і на таліі адкладаецца тлушч рознага тыпу.

Еўрапейцы лепш адчуваюць салодкі смак

На адчувальнасць да салодкага смаку ўплывае дыета, гармоны, некаторыя іншыя фактары, але не апошнюю ролю, як высветлілася, іграе і паходжанне чалавека.

Даследчыкі з Нацыянальнага інстытута глухаты і іншых камунікатыўных растройстваў (NІDСD) папрасілі 144 чалавек паспытаць 9 раствораў, кожны з якіх меў пэўную канцэнтрацыю цукру. Потым добраахвотнікі павінны былі размясціць іх па павелічэнню салодкасці. Такім чынам вучоныя змаглі вызначыць для кожнага чалавека не толькі ніжнюю мяжу адчувальнасці да салодкага, але і здольнасць адчуваць розніцу паміж асобнымі растворамі.

Са 144 удзельнікаў 92 былі еўрапейцамі, 37 азіятамі і 15 афрыканцамі. Высветлілася, што найбольшай адчувальнасцю да салодкага валодаюць еўрапейцы (максімальная розніца складае каля 16 працэнтаў).

Даследчыкі зверыліся з базай звестак і вызначылі, што ў еўрапейцаў часцей прысутнічалі абедзве варыяцыі гена, адказныя за адчуванне салодкага. У людзей з Азіі і Бліжняга Усходу яны сустракаліся радзей, а найменш варыяцый сустракалася ў тых, чыі продкі пражывалі ў Афрыцы. "Людзі, якія вывучаюць рацыён харчавання і эвалюцыю, мяркуюць, што ўся справа ў паходжанні. Большасць самых салодкіх раслін знаходзіцца ў трапічных рэгіёнах. Паўночныя шыроты бедныя на іх, таму нашым продкам неабходна было як след пастарацца, каб знайсці крыніцу калорый. Як вынік — у жыхароў Еўропы ў ходзе эвалюцыі выпрацавалася і замацавалася большая адчувальнасць да салодкага", — сцвярджае адзін з аўтараў работы Дэніс Драйна.

Падрыхтавала Іна АРЭХАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля 40 гадоў сэксу не існуе? Сумную статыстыку агучылі сацыёлагі: у большасці людзей інтымныя адносіны і сэкс пасля 40-гадовага ўзросту скарачаюцца да мінімуму....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика