Праект "Акно ў Еўропу" на БТ могуць згарнуць?. 21.by

Праект "Акно ў Еўропу" на БТ могуць згарнуць?

25.01.2011 13:57 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праект "Акно ў Еўропу" на БТ могуць згарнуць?


Як заявіў павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хальцапфель, мэтазгоднасць далейшага фінансавання выхаду праграмы на Першым нацыянальным тэлеканале пад пытаннем. На наступным тыдні будзе прынятае канчатковае рашэнне.

Далейшы выхад праграмы "Акно ў Еўропу" на БТ пад пытаннем. Як стала вядома Еўрарадыё, падзеі ў Беларусі 19 снежня і ў наступныя дні, а таксама адыёзныя праграмы беларускага тэлебачання, прысвечаныя гэтым падзеям (а ў іх заяўлялася пра датычнасць да "масавых беспарадкаў" краін ЕС і яго кіраўніцтва), паставілi пад сумнеў мэтазгоднасць далейшага фінансавання Еўракамісіяй гэтага праекта на беларускім тэлебачанні. Пра гэта заявіў Еўрарадыё павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хальцапфель.

Хальцапфель: "Мы цяпер абмяркоўваем гэта пытанне ў Камісіі, таму я пакуль не магу каментаваць. Я мяркую, што рашэнне будзе прынята на наступным тыдні."

Нагадаю, што раней праект "Акно ў Еўропу" выходзіў на хвалях Еўрапейскага радыё для Беларусі, а таксама на незалежным тэлеканале "Белсат" і Радыё Рацыя. Але летась прадстаўніцтва Еўрасаюзу ў Беларусі заключыла пагадненне на выхад гэтай праграмы ў эфіры Першага канала беларускага тэлебачання і на хвалях радыёстанцыі "Радыус FM". Паведамлялася, што "Акно ў Еўропу" "прызнаная задаволіць інтарэс і патрэбу гледачоў і слухачоў у інфармацыі аб стасунках між Еўрасаюзам і яго ўсходнімі суседзямі, а таксама расказаць, што робіцца для ўмацавання стасункаў з Беларуссю". Праект быў разлічаны на год.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як заявіў павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хальцапфель, мэтазгоднасць далейшага фінансавання выхаду праграмы на Першым нацыянальным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика