Каму ісці ў падатковую?
27.01.2011
—
Новости Общества
|
Са студзеня ў краіне пачалася кампанія па дэклараванні даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі за мінулы год. Сёлета да першага дня вясны дэкларацыі ў падатковыя інспекцыі павінны прадаставіць тыя асобы, якія ў 2010 годзе атрымалі даход ад рэалізацыі больш чым адзін аб'ект нерухомай маёмасці на працягу 5 гадоў, або больш за адзін аўтамабіль на працягу года. Запаўняць падатковую дэкларацыю неабходна і тым грамадзянам, якія атрымлівалі на працягу 2010 года такія даходы, утрыманне падаходнага падатку з якіх не ажыццяўляецца падатковымі агентамі. Галоўным чынам, гэта даходы, атрыманыя ад іншых фізічных асоб. Абавязкова дэкларацыю падаюць у інспекцыі тыя фізічныя асобы — рэзідэнты РБ, хто атрымаў даход за мяжой ці з-за мяжы нашай краіны. Дэкларацыі падаюцца ў падатковы орган па месцы прапіскі (рэгістрацыі) не пазней чым 1 сакавіка. Работнікі, якія не маюць месца асноўнай працы, могуць падаць дэкларацыю ў інспекцыі для атрымання сацыяльных і маёмасных вылікаў па даходах за мінулы год. У гэтым выпадку падатковую дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе можна падаваць і пасля 1 сакавіка. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са студзеня ў краіне пачалася кампанія па дэклараванні даходаў, атрыманых фізічнымі асобамі за мінулы год. Сёлета да першага дня вясны дэкларацыі ў падатковыя... |
|