Насельніцтва Беларусі на 1 студзеня — 9 млн 481,1 тыс. чалавек
27.01.2011
—
Новости Общества
|
пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У параўнанні з 1 студзеня 2010 года жыхароў краіны стала менш на 18,9 тыс. чалавек. Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 29,2 тыс. чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры дадатным міграцыйным прыросце 10,3 тыс. чалавек (у мінулым годзе ў Беларусь прыбыло 17 тыс. 169 чалавек, выбыла 6 тыс. 866). Колькасць жыхароў павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн 843,7 тыс. чалавек на 1 студзеня 2010 года да 1 млн 864,1 тыс. на 1 студзеня гэтага года. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за мінулы год зменшылася. У выніку на 1 студзеня ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн 435 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн 411,4 тыс., у Брэсцкай — 1 млн 394,7 тыс., у Віцебскай — 1 млн 221,8 тыс., у Магілёўскай — 1 млн 88,1 тыс., у Гродзенскай — 1 млн 66 тыс. чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
|
|