Плот. 21.by

Плот

27.01.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Плот — часцей за ўсё драўляная агароджа ("перашкода") двара (тын, паркан, штыкетнік). Ён стаў сімвалічнай лініяй, рысай, якая падзяляла "сваю" і "чужую" прастору.

   Плотам агароджвалі не толькі сядзібу, загон для жывёлы, але і могілкі. У далёкія часы плотам з дранкавага бярвення або цэглы — сцяной — агароджвалі ўсю вёску, паселішча, горад, што нярэдка служыла адзінай абаронай ад нападу ворагаў. У традыцыйнай культуры ўсходніх славян плот набыў статус небяспечнага, "нячыстага", але ў той жа час і сакральнага месца.

   Плот надзялялі статусам цэласнасці і недатыкальнасці. Таму выхад за плот не праз вароты ці браму, разбурэнне агароджы параўноўвалі з незаконным нараджэннем дзіцяці, стратай нявіннасці і пазашлюбнымі адносінамі: "Хата без плота, што баба без мужыка", "Вяселле пад плотам, а шлюб потым", "Хадзіць з дзіркай у плоце" — значыць, страціць цнатлівасць па-за шлюбам.

   Цяжарнай жанчыне забаранялася пералазіць цераз плот, каб "не выкінуць", не страціць дзіця. У той жа час, калі роды былі цяжкімі, мужу раілі разламаць частку плота. Лічылася, што такія магічныя дзеянні паспрыяюць хутчэйшаму нараджэнню дзіцяці.

   Нярэдка травой, сабранай пад плотам (а значыць, той, да якой ніхто не датыкаўся), народныя лекары лячылі людзей і свойскую жывёлу.

   Каля плота абмывалі людзей, якія пакутавалі на падучую хваробу. Пад плот закопвалі рытуальныя прадметы, на якія "адсылалі" хваробы і няшчасці. Каб вылечыць дзіця ад псоты ці сурокаў, пад плотам рабілі падкоп і прымушалі хворае дзіця тры разы пралезці гэтым лазам.

   Існаваў звычай: жанчыны, якія адпраўляюцца на зажынкі, пралазілі пад плотам. Гэта рабілі з адной мэтай: каб не балела спіна падчас доўгай, знясільваючай працы.

   На плот вывешвалі рытуальныя прадметы, якія павінны былі служыць абярэгам для ўсёй гаспадаркі: старыя паношаныя лапці, бітыя гліняныя чыгуны, траецкую і купальскую траву. У старажытнасці на калы вывешвалі чэрапы кароў ці быкоў.

   Самым небяспечным месцам лічылі стыкі ці куты плота. У народзе верылі, што там пасяляюцца нячысцікі. Нездарма ва Украіне імкнуліся рабіць агароджу вакол двара закругленай, без кутоў.

   Плот стаў асноўным месцам Калядных варожбаў. Дзяўчына перакідвала цераз плот чаравік і спрабавала даведацца: у якім баку жыве суджаны. Абхапіўшы штыкетнік, варажыла: ці выйдзе яна сёлета замуж. Цотная колькасць абхопленых калоў абяцала "пару", няцотная — адзіноту.

   На плот падчас калядавання аднавяскоўцы маглі надзець пудзіла, якое сімвалізавала сквапнасць, нядбайнасць ці злосць гаспадароў хаты.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Плот — часцей за ўсё драўляная агароджа ("перашкода") двара (тын, паркан, штыкетнік). Ён стаў сімвалічнай лініяй, рысай, якая падзяляла "сваю" і "чужую"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика